Камісар ЕС Беніта Ферэра-Вальднэр паўдзельнічае ў сустрэчы Тройкі ў Бруселі

http://www.newsarmenia.ru/images/4181/55/41815590.jpg27 студзеня Камісар ЕС па знешняй палітыцы і Еўрапейскай палітыцы добрасуседства Беніта Ферэра-Вальднэр паўдзельнічае ў так званай сустрэчы Тройкі. Гэта другая сустрэча міністраў ЕС з удзелам Беларусі пасля прыняцця рашэння Рады ЕС аб прыпыненні дзеяння санкцый супраць некаторых прадстаўнікоў беларускага кіраўніцтва на тэрмін у 6 месяцаў. З беларускага боку ў сустрэчы, што закране пытанні стану адносін паміж ЕС і Беларуссю, унутрыпалітычнай сітуацыі ў краіне, праблемы рэгіянальнага характару, эканамічнай сітуацыі і энергетычнага крызісу, возьме ўдзел міністр замежных спраў Сяргей Мартынаў.

Перад сустрэчай камісар Ферэра-Вальдэр  адзначыла: “Гэта другая сустрэча Тройкі з удзелам Беларусі – вельмі зручная магчымасць ацаніць прагрэс, што краіна зрабіла ў накірунку дэмакратызацыі, павагі правоў чалавека і вяршэнства закону напярэдадні красавіцкіх падзей, калі мы паўторна будзем разглядаць пытанне пра санкцыі. Мы працягнем пільна сачыць за сітуацыяй”.

Спадарыня Ферэра-Вальднэр дадала, што яе “шчырым жаданнем з’яўляецца бачыць Беларусь паўнавартасным партнёрам ў Еўрапейкай палітыцы добрасуседства, а таксама ўдзельніцай праграмы Усходняга партнёрства”, аднак “гэта залежыць ад уласнага выбару краіны і яе дзеянняў”. “Мы прызнаем, што некаторыя пазітыўныя зрухі ўжо адбыліся, і у адказ Еўракамісія інтэнсіфікавала дыялог з Беларуссю у такіх галінах, як энергетыка, ахова навакольнага асяроддзя, мытня, транспарт і харчовая бяспека. Я заклікаю сваіх беларускіх партнёраў зрабіць далейшыя крокі ў правільным накірунку, каб мы маглі развіваць нашыя стасункі”, – адзначыла прадстаўнік ЕС.

У след за рашэннем Рады ЕС ад 13 кастрычніка 2008 г. прыпыніць абмежаванні на падарожжа, што дзейнічалі ў дачыненні да некаторых прадстаўнікоў беларускага кіраўніцтва, на 6 месяцаў, адбылася першая Тройка з удзелам Беларусі ў рамках Нарады па агульнай і знешняй палітыцы.

Ступень удзелу Беларусі ва Усходнім партнёрстве будзе вызначацца ўзроўнем развіцця адносін з ЕС. У адпаведнасці з уласным выбарам Беларусь зможа атрымаць выгоду ад Усходняга партнёрства і наладзіць больш цесныя сувязі з еўрапейскай супольнасцю. Усё будзе залежыць ад паспяховасці працэсу дэмакратызацыі і некаторых іншых рэформ. Шматбаковая праграма Усходняга партнёрства таксама дапаможа краіне паглыбіць свае кантакты з суседзямі па рэгіёне.

Больш інфармацыі:

http://ec.europa.eu/external_relations/belarus/index_en.htm

ec.europa.eu