З нагоды падпісання Мемарандуму аб заснаванні паўнавартаснага прадстаўніцтва Дэлегацыі Еўракамісіі ў Мінску Камісар па міжнародных адносінах і Еўрапейскай палітыцы добрасуседства Беніта Ферэра-Вальднер адзначыла:
“Сёння вельмі важны дзень і для Беларусі, і для Еўракамісіі. Я задаволена тым, што пасля падпісання гэтага дакумента Еўракамісія зможа працягнуць работу па адкрыцці прадстаўніцтва ў Мінску.
Гэта доўгачаканы крок, і я шчыра спадзяюся, што прысутнасць дэлегацыі Еўракамісіі ў Беларусі дапаможа закласці падмурак для далейшага развіцця нашых адносін.
Я таксама перакананая, што офіс дапаможа ўмацаваць сувязі паміж Еўразвязам і грамадзянамі Беларусі.
У гэты важны дзень, я хачу паўтарыць прапанову ЕЗ ( “ОДБ”: тэкст можна адшукаць, націснуўшы на банер справа на сайце) для Беларусі. Мы гатовыя ўзнавіць свае адносіны з вашай краінай і рухацца да нармалізацыі нашых стасункаў, у выпадку, калі будуць зробленыя дадатковыя адчувальныя крокі ў бок дэмакратызацыі.
Адкрыццё прадстаўніцтва Еўракамісіі і вызваленне некаторых палітвязняў, якія мелі месца ў апошні час, могуць даць неабходны пазітыўны імпульс.
Я чакаю пацвярджэння папярэдніх сігналаў праз вызваленне сп. Казуліна”
Фота БелаПАН