“Я была вельмі рада даведацца, што Прэзідэнт Лукашэнка даручыў намесніку міністра замежных спраў Уладзіміру Варанецкаму падпісаць пагадненне пра стварэнне прадстаўніцтва Еўракамісіі ў Беларусі. Гэта яшчэ адзін крок да яго адкрыцця, якое, я спадзяюся, хутка адбудзецца.
Мэтай новага прадстаўніцтва будзе ўзмацненне прысутнасці Еўракамісіі ў Беларусі, што зробіць магчымымі непасрэдныя кантакты нашых прадстаўнікоў з беларускімі грамадзянамі і дапаможа адаптаваць супрацоўніцтва да патрэбаў мясцовага насельніцтва”, – адзначыла Беніта Ферэра-Вальднэр.