Беніта Ферэра-Вальднер разлічвае "на неадкладнае вызваленне астатніх беларускіх палітзняволеных"

Мінск, 18 жніўня. Еўракамісар па знешняй палітыцы і палітыцы добрасуседства Беніта Ферэра-Вальднер прывітала вызваленне апазіцыйнага палітыка Аляксандра Казуліна і заявіла, што разлічвае "на неадкладнае вызваленне астатніх беларускіх палітзняволеных".

У заяве Б.Ферэра-Вальднер ад 18 жніўня ўказваецца, што прысуд Казуліну стаў "непасрэдным парушэннем міжнародных абавязацельстваў, якія ўзялі на сябе беларускія ўлады ў сферы правоў чалавека". Паводле яе слоў, вызваленне апазіцыйнага палітыка — "станоўчы крок, якога Еўрасаюз так доўга чакаў". "Я вельмі спадзяюся, што вызваленне Казуліна дасць станоўчы імпульс развіццю адносінаў паміж Беларуссю і ЕС", — заявіла еўракамісар.

Марына Рахлей, БелаПАН

BelaPan