Штэфан Фюле, Камісар па пытаннях пашырэння і палітыкі суседства, апублікаваў адкрыты ліст у адказ на зварот удзельнікаў Форума грамадзянскай супольнасці пра арышт і ўтрыманне пад вартай праваабаронцы Алеся Бяляцкага.
"ЕС глыбока занепакоены неправамерным арыштам і ўтрыманнем пад вартай Алеся Беляцкага. Абвінавачанні, высунутыя супроць яго, беспадстаўныя і падобныя на палітычна матываваную нагоду для спробаў прымусіць замаўчаць Бяляцкага і праваабарончы цэнтр "Вясна"," адзначыў Штэфан Фюле і падкрэсліў, што беларускім уладам належыць зняць абвінавачанні з Алеся Бяляцкага і неадкладна вызваліць яго.
"Я падзяляю вашае меркаванне пра тое, что важна перадухіліць з'яўленне падобных сітуацый у будучыні, у Беларусі ці дзе б гэта ні было яшчэ. Зразумела, што інтарэсы тых НДА, якіх рэпрэсіўныя рэжымы вымусілі адкрываць індывідуальныя банкаўскія рахункі ў краінах ЕС для ажыццяўлення праектаў дамапогі ЕС, трэба належным чынам абараняць. Еўрапейская служба знешняга дзеяння і Еўрапейская Камісія шукаюць магчымасці для ўвядзення адпаведных мераў бяспекі," паведаміў у лісце камісар Фюле.
Адкрыты ліст Штэфана Фюле пра арышт і ўтрыманне пад вартай Алеся Бяляцкага
аўт, 2011-09-27 15:15
Прадстаўніцтва Еўрапейскага Саюза ў Беларусі