Міністэрства рэгіянальнага развіцця Рэспублікі Польшча, якое выконвае функцыі адміністратара праграмы, абвясціла конкурсны набор праектаў па Праграме рэгіянальнага супрацоўніцтва Польшча-Беларусь-Украіна на 2007-2013 гг. і прымае праектныя прапановы, скіраваныя на развіццё рэгіянальнага супрацоўніцтва праз вырашэнне наступных задач:
Прыярытэт 1. Павышэнне канкурэнтаздольнасці памежных тэрыторый
- Кірунак дзейнасці 1.1. Паляпшэнне ўмоваў для развіцця прадпрымальніцтва;
- Кірунак дзейнасці 1.2. Развіцце турызма;
- Кірунак дзейнасці 1.3. Паляпшэнне доступа ў рэгіён.
Прыярытэт 2. Павышэнне якасці жыцця
- Кірунак дзейнасці 2.1. Ахова навакольнага асяроддзя на памежнай тэрыторыі;
- Кірунак дзейнасці 2.2. Эфектыўныя і бяспечныя межы.
Прыярытэт 3. Інстытуцыйнае супрацоўніцтва і падтрымка мясцовых ініцыятыў
- Кірунак дзейнасці 3.1. пашырэнне магчымасцей для транспамежнага супрацоўніцтва на рэгіянальным і мясцовым узроўнях тых тэрыторый трох краін-удзельніц праграмы (Польшча, Беларусь і Украіна), удзел якіх прадугледжаны Праграмай рэгіянальнага супрацоўніцтва "Польшча-Беларусь-Украіна 2007-2013".
Прыкладны агульны бюджэт гэтага конкурса праектных прапановаў складае 88,1 мільёна еўра.
Падрабязную інфармацыю пра правілы ўдзелу ў конкурсеможна атрымаць у офісе Сумеснага тэхнічнага сакратарыята Праграмы ў Варшаве, у Прадстаўніцтвах сакратарыята ў Брэсце і Львове, а таксаме на Інтэрнэт-сайце Праграмы па адрасе www.pl-by-ua.eu.
Дакументы прымаюцца да 30 верасня 2011 года.