Еўракамісія і Беларусь

пан, 2015-03-02 13:59

27 лютага 2015 года Прадстаўніцтва Еўразвязу ў Беларусі арганізавала працоўную сустрэчу, прысвечаную павышэнню эфектыўнасці камунікацыі. Удзельнікі сустрэчы абмеркавалі пытанні распаўсюду інфармацыі пра дзеючыя праекты Еўразвязу ў Беларусі і павышэння дасведчанасці насельніцтва Беларусі і еўрапейскіх падаткаплацельшчыкаў пра значэнне і ўплыў такіх праектаў.


аўт, 2011-09-27 15:15

Штэфан Фюле, Камісар па пытаннях пашырэння і палітыкі суседства, апублікаваў адкрыты ліст у адказ на зварот удзельнікаў Форума грамадзянскай супольнасці пра арышт і ўтрыманне пад вартай праваабаронцы Алеся Бяляцкага. "ЕС глыбока занепакоены неправамерным арыштам і ўтрыманнем пад вартай Алеся Беляцкага," адзначыў Штэфан Фюле.


чцв, 2011-06-16 10:17

Штэфан Фюле, еўрапейскі камісар па пытаннях пашырэння і еўрапейскай палітыкі добрасуседства: "Змены ў краінах суседства адбываюцца хутка, што прымушае нас змяняць і адаптаваць нашу палітыку. Тым не менш, лейтматывам ёсць тое, што грамадзяне ўсіх краін нашага суседства патрабуюць дэмакратычнага развіцця, захавання чалавечай годнасці, забяспечання сацыяльнага развіцця і росквіту для ўсіх грамадзян.


пят, 2011-05-20 11:13

Еўрапейская Камісія абвясціла новы конкурс праектных прапаноў для ўдзелу ў "Пакце мэраў".  "Пакт мэраў" - гэта агульнаеўрапейскі рух, у якім удзельнічаюць мясцовыя і рэгіянальныя ўлады. Праз падпісанне пакта яны добраахвотна прымаюць на сябе абавязак павысіць энергаэфектыўнасць у сваім рэгіёне і пашырыць выкарыстанне ў ім альтэрнатыўных крыніц энергіі, каб выканаць задачу Еўрапейскага Саюза па скарачэнні выкідаў CO2 на 20 адсоткаў да 2020 года. Пакт адкрыты для ўдзелу ўсіх гарадоў, у тым гарадоў тых краін, што не ўваходзяць у Еўрапейскі Саюз. Па стане на сакавік 2011 года, пакт падпісалі 300 гарадоў у 41 краінах.


чцв, 2011-05-19 14:35

Міністэрства рэгіянальнага развіцця Рэспублікі Польшча, якое выконвае функцыі  адміністратара праграмы, абвясціла конкурсны набор праектаў па Праграме рэгіянальнага супрацоўніцтва Польшча-Беларусь-Украіна на 2007-2013 гг. і прымае праектныя прапановы, скіраваныя на развіццё рэгіянальнага супрацоўніцтва. Прыкладны агульны бюджэт гэтага конкурса праектных прапановаў складае 88,1 мільёна еўра.


сер, 2011-02-02 19:01
http://www.etp-nanomedicine.eu/emember_tool/companydata/european-commission/logo/

Сёння падчас прамовы на міжнароднай Донарскай канферэнцыі па Беларусі ў Варшаве, Еўракамісар Штэфан Фюле абвясціў, што Еўрапейская камісія мае намер павялічыць фонды на падтрымку грамадзянскай супольнасці краіны ў чатыры разы, што складзе 15,6 мільёнаў еўра.  Камісар па ўзбуйненні і Еўрапейскай палітыцы добрасуседства Штэфан Фюле пракаментаваў гэта рашэнне наступным чынам: “Каб прадэманстраваць нашу абсалютную падтрымку грамадзянскай супольнасці Беларусі ў гэты складаны час мы павялічым фінансаванне з 4 мільёнаў, што маюцца цяпер, да 15,6 мільёнаў еўра. Гэтымі захадамі мы спрабуем недапусціь ізаляцыі беларускага народа. Я веру, што ў гэтым сэнсе на нас ускладзена вялікая адказнасць”.


чцв, 2010-10-07 17:19

Кіраўнікі дзяржаў ці ўрадаў і прадстаўнікі Рэспублікі Арменія, Рэспублікі Азербайджан, Рэспублікі Беларусь, Грузіі, Рэспублікі Малдова і Украіны, прадстаўнікі Еўрапейскага саюзу і кіраўнікі дзяржаў ці ўрадаў і прадстаўнікі Дзяржаваў-чальцоў сустрэліся ў Празе, каб падняць стасункі на новы ўзровень праз заснаванне Усходняга партнёрства і прыняццё наступнай Сумеснай дэкларацыі:
1. Усходняе Партнёрства распачынаецца як сумеснае імкненне Краінаў-чальцоў Еўрапейскаага саюзу і іх Усходнееўрапейскіх партнёраў (далей – краіны-партнёры), заснаванае на супольных інтарэсах і абавязацельствах, а таксама на сумеснай уласнасці і адказнасці. 


пят, 2009-09-18 20:49

Старшынства Еўрапейскага Саюза выказвае з заклапочанасць разгонам беларускімі ўладамі мірнай дэманстрацыі ў Мінску 16 верасня, якая была прысвечаная 10-й гадавіне знікнення Віктара Ганчара і Анатоля Красоўскага. Старшынства заклікае беларускія ўлады ўстрымацца ад выкарыстання сілы ў дачыненні мірных дэманстрацый і забяспечыць магчымасць прадстаўнікам незалежных сродкаў масавай інфармацыі выконваць свае задачы без умяшання звонку.


пят, 2009-06-19 16:11

Image 20571

22 чэрвеня Камісар ЕС па знешніх сувязях і Еўрапейскай палітыцы добрасуседства Беніта Ферэра-Вальднэр прыедзе з афіцыйным візітам у Беларусь. Падчас свайго візіта яна сустрэнецца з Прэзідэнтам Аляксандрам Лукашэнкам, Міністрам замежных спраў Сяргеем Мартынавым, а таксама з прадстаўнікамі апазіцыі і грамадзянскай супольнасці. Галоўнымі тэмамі для абмеркавання будуць сітуацыя ў Беларусі і напрамкі, па якіх могуць развівацца адносіны між Беларуссю і ЕС, калі ўлады прымуць далейшыя пазітыўныя меры ў дачыненні да дэмакратычных свабод, правоў чалавека, павагі незалежных СМІ. Ўсходняе партнёрства і перспектыва актыўнага ўцягнення ў яго Беларусі, асабліва на шматбаковай аснове, таксама будуць фігураваць у позве дня. Падчас свайго візіта ў Мінск, камісар Ферэра-Вальднэр таксама абвесціць пра выдзяленне €10 млн на паляпшэнне бяспекі і якасці прадуктаў харчавання ў Беларусі.


пан, 2009-01-26 18:02

http://www.newsarmenia.ru/images/4181/55/41815590.jpg27 студзеня Камісар ЕС па знешняй палітыцы і Еўрапейскай палітыцы добрасуседства Беніта Ферэра-Вальднэр паўдзельнічае ў так званай сустрэчы Тройкі. Гэта другая сустрэча міністраў ЕС з удзелам Беларусі пасля прыняцця рашэння Рады ЕС аб прыпыненні дзеяння санкцый супраць некаторых прадстаўнікоў беларускага кіраўніцтва на тэрмін у 6 месяцаў. З беларускага боку ў сустрэчы, што закране пытанні стану адносін паміж ЕС і Беларуссю, унутрыпалітычнай сітуацыі ў краіне, праблемы рэгіянальнага характару, эканамічнай сітуацыі і энергетычнага крызісу, возьме ўдзел міністр замежных спраў Сяргей Мартынаў.


Старонкі