Страсбург, 24.11.2011 “Я моцна асудажю прысуд, вынесены сёння праваабаронцу Алесю Бяляцкаму за быццам бы меўшае месца ўхіленне ад выплаты падаткаў. Стаўленне улад да сп. Бяляцкага – яскравы прыклад працяглага пераследу і ціску на арганізацый грамадзянскай супольнасці, які асабліва ўзмацніўся пасля прэзідэнцкіх выбараў 19 снежня 2010 г. Праваабаронцу трэба неадкладна вызваліць без усялякіх умоў, гэтак сама , як і іншых палітычных вязняў, і забяспечыць магчымасць працаваць без ціску на карысць абароны і падтрымкі правоў чалавека ў Беларусі як яму асабіста, так і праваабарончаму цэнтру “Вясна” , – пракаментаваў падзеі Генеральны сакратар Рады Еўропы Торнбьёрн Ягланд.