Трэнінгі і інфармацыйныя дні

аўт, 2013-12-10 12:36

1 ноября 2013 года Биржа организационного развития провела Вторую Ярмарку организационного развития НКО "На пути развития" в Минске. На Ярмарке был представлен белорусский рынок услуг по организационному развитию, а также были собраны вместе некоммерческие организации и консультанты из разных регионов Беларуси.


пан, 2013-12-02 14:24

Працоўная сустрэча ў рамках ініцыятывы «Дом узаемаразумення»: «Як распрацаваць і рэалізаваць паспяховы міжнародны праект» прайшла 5 лістапада ў Гомелі. Гомельскае мерапрыемства - першае з шасці запланаваных ва ўсіх абласных цэнтрах краіны. Як адзначаюць арганізатары, сёння толькі сталічныя НДА актыўна ўдзельнічаюць у еўрапейскіх праграмах, падаюць свае праекты на грантавую падтрымку і конкурсы. Здараецца такое і з рэгіянальнымі арганізацыямі, але пакуль гэта хутчэй выключэнне, чымсьці заканамернасць. Прычынаў таму спецыялісты называюць некалькі, у тым ліку і недастатковую кампетэнтнасць у сферы праектнага развіцця і эфектыўнага менеджменту ў гэтай галіне. Для таго, каб палепшыць сітуацыю, а разам з тым і павысіць узровень канкурэнтаздольнасці рэгіянальных НДА, асветніцкая ўстанова «Офіс еўрапейскай экспертызы і камунікацый» і «Офіс за дэмакратычную Беларусь» у рамках ініцыятывы «Дом узаемаразумення» вырашылі правесці серыю прэзентацый еўрапейскіх праграм і конкурсаў, падрабязна распавёўшы аб парадку напісання заявак, рэалізацыі праектаў і падрыхтоўкі справаздачнасці па іх, а таксама прапанаваць бясплатныя кансультацыйныя паслугі для грамадскіх арганізацый па ўсіх гэтых аспектах.


пан, 2013-12-02 10:40

1 лістапада 2013 года кансультанты ініцыятывы “Дом узамаразумення” Максім Карлюк і Юлія Станкевіч у межах Другога кірмаша аргнізацыйнага развіцця некамерцыйных арганізацый правялі майстар-клас “Пальцы крыжыкам: карысныя парады аб тым, як падрыхтаваць і куды падаць праектную прапанову”. Прыемна адзначыць, што наш майстар-клас стаў самым наведвальным – на ім прысутнічала 36 чалавек. Маленькая аўдыторыя ледзь змясціла ўсіх жадаючых. У выніку, удзельнікі даведаліся пра тыповыя памылкі, якія робяць арганізацыі падчас напісання праектаў, а таксама атрымалі парады і рэкамендацыі па падрыхтоўцы паспяховай праектнай прапановы.


аўт, 2013-11-12 16:08

30 общественных организаций и инициатив приняли участие в рабочей встрече «Как подготовить и реализовать успешный международный проект». 5 ноября в Гомеле эксперты Просветительского учреждения «Офис европейской экспертизы и коммуникации» провели для гомельских неправительственных организаций треннинг по теме: «Как написать и реализовать  успешный международный проект». Посвящён он был получению помощи от международных структур для полезных инициатив.


пят, 2013-06-28 13:08

17 чэрвеня ў Рэспубліканскай навукова- тэхнічнай бібліятэцы (г. Мінск ) прайшоў чарговы трэнінг па напісанні заявак на конкурсы Еўрапейскай камісіі. Нагадаем, што трэнінг ладзілся ў рамках ініцыятывы "Дом узаемаразумення", якая ўжо другі год ажыццяўляецца "Офісам за дэмакратычную Беларусь" з тэхнічнай і інфармацыйнай падтрымкай "Офіса Еўрапейскай экспертызы і камунікацый". У мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі 25 розных грамадскіх арганізацый не толькі  з Мінска, а таксама з Гродна і Ліды. Даследавалі, як лепш складаць  заяўкі на конкурсы Еўракамісіі супрацоўнікі  ПРААН і Офіса ТАСІС у Беларусі. Адзначым, што большасць удзельнікаў ужо мела першаснае ўяўленне аб праектным мэнеджменце і сістэме грантавай падтрымкі некамерцыйных праектаў.
Падчас трэнінгу ўдзельнікі здолелі не толькі набыць неабходныя тэарэтычныя веды, але таксама папрактыкавацца ў напісанні сваіх заявак праектных прапаноў і пасля атрымаць змястоўныя парады  як з боку трэнераў-кансультантаў, так і калег.


пят, 2013-05-10 10:58

7 мая в Минске состоялся тренинг «Разработка и подача проектных предложений на конкурсы Европейской комиссии. Логико-структурный подход». Организатором выступило Просветительское учреждение "Офис европейской экспертизы и коммуникаций" (Минск). Главная особенность данного мероприятия заключалась в том, что участие в нём принимали организации, не имеющие большого опыта работы с международными проектами.


чцв, 2013-05-02 18:33

27 красавіка у Мінску прайшоў трэнінг “Распрацоўка і прадстаўленне праектных прапаноў на конкурсы Еўрапескай камісіі. Логіка-структурны падыход”, арганізаваны ў рамках ініцыятывы “Дом узаемаразумення” (“Офіс за дэмакратычную Беларусь”) за інфармацыйна-тэхнічнай падтрымкай асветніцкай установы “Офіс еўрапейская экспертызы і камунікацый”. Кансультанты ініцыятывы “Дом узаемаразумення”, якія спецыялізуюцца на напісанні праектных прапаноў на конкурсы еўрапейскіх праграм, у адпаведнасці з логіка-структурным падыходам, расказалі пра бліжэйшыя конкурсы Еўрапейскай камісіі – “Недзяржаўные структуры і мясцовыя органы ўлады” і “Еўрапейскі інтсрумент дапамогі дэмакратыі і правам чалавека”, а таксама пра асноўныя  патрабаванні да напісання заявак. Пад кіраўніцтвам сваіх трэнераў, удзельнікі мерапрыемства вучыліся пісаць канцэпцыю праектнай прапановы, скаладаць логіка-структурную матрыцу праекта, а таксама атрымалі ўяўленне пра асноўныя прынцыпы і правілы складання  бюджэту. 


чцв, 2012-08-23 20:18

22 жніўня ў рамках ініцыятывы “Дом узаемаразумення” адбылася інфармацыйная сустрэча для арганізацый, што цікавяцца супрацоўніцтвам ў галіне навукі, культуры, адукацыі і рэформ у краінах “Усходняга партнёрства”.  Арганізатарам сустрэчы выступіў “Офіс еўрапейскай экспертызы і камунікацый” у супрацоўніцтве з “Офісам за дэмакратычную Беларусь”.  


пят, 2012-07-27 18:19

20 июля 2012 года в Минске в рамках инициативы «Дом взаимопонимания» прошла рабочая встреча по обсуждению проблем и направлений развития малого и среднего предпринимательства (далее МСП) Беларуси в соответствии с европейскими тенденциями и стандартами ведения бизнеса. Участниками встречи стали представители организаций, работающих в различных сферах малого и среднего бизнеса - крупные бизнес-ассоциации (Бизнес союз предпринимателей и нанимателей имени профессора И.М.Кунявского, Республиканская конфедерация предпринимательства), исследовательские центры (Белорусский экономический исследовательско-образовательный центр), центры и платформы поддержки молодежного и женского предпринимательства.


сер, 2012-06-27 17:24

З красавіка па чэрвень бягучага года ў рамках ініцыятывы «Дом узаемаразумення» прайшоў шэраг сустрэч для арганізацый, якія працуюць у сферы развіцця культуры. Да ўдзелу запрашаліся ўсе зацікаўленыя аб'яднання і ініцыятывы, а таксама індывідуальныя дзеячы культуры Беларусі. Ужо на першай сустрэчы 6 красавіка ў галерэі сучаснага мастацтва «Ў» удзельнікі вызначылі шэраг праблем, з якімі сутыкаюцца беларускія арганізацыі і дзеячы: сучасная беларуская культура зачынена і існуе ў андэрграўндзе, беларуская культура выцясняецца расійскай ў сродках масавай інфармацыі, абмежаваны лік свабодных каналаў для рэтрансляцыі сучасных трэндаў у беларускай культуры і мастацтве. Варта адзначыць, што дадзены сектар досыць шматстайны і спецыфічны, а таксама патрабуе асаблівай увагі і падыходу, так як прадстаўлены незалежнымі культурнымі дзеячамі, грамадскімі кампаніямі (напрыклад, «Будзьма беларусамі! ») і ініцыятывамі, рознымі онлайн рэсурсамі і арт-парталамі, арганізацыямі і асацыяцыямі.


Старонкі