28 студзеня каманда ініцыятывы “Дом узаемаразумення” ўзнавіла свае працоўныя сустрэчы ў рэгіёнах. На гэты раз распрацоўваць і рэалізоўваць паспяховы праект вучыліся грамадскія арганізацыі з Брэста і Брэсцкай вобласці, у тым ліку з такіх гарадоў, як Кобрын, Белаазёрск, Маларыта ды інш.
Яшчэ на этапе падрыхтоўкі стала ясна, што жадаючых будзе больш, чым мы зможам запрасіць: новыя заяўкі прыходзілі штодня, людзі тэлефанавалі з пытаннямі пра змест і практычныя аспекты будучай сустрэчы.
З нашага досведу ладжання працоўных сустрэч, Брэст і Гомель сталі самымі актыўнымі ўдзельнікамі такіх мерапрыемстваў, а колькасць заявак ад гэтых рэгіёнаў, як правіла, у два разы перавышае магчымы лік ўдзельнікаў. Таму ўсім тым, каму гэтым разам мы былі вымушаны адмовіць, да канца тыдня будуць дасланыя ўсе матэрыялы і прэзентацыі, падрыхтаваныя мясцовымі экспертамі і кансультантамі Ініцыятывы.