Прапануем паўдзельнічаць у бясплатнай міжнароднай праграме па ўмацаванні патэнцыялу беларускіх некамерцыйных арганізацый "Рэсурсны цэнтр НКА"
Мэта праграмы – ўмацаванне патэнцыялу некамерцыйных арганізацый і маладых прафесіяналаў з Беларусі ў прасоўванні трансфармацый праз адукацыю і прафесійныя абмены з калегамі з краін Еўрасаюза, «Усходняга партнёрства» і Расіі.
Партнёры праграмы: ОДБ Брусель і нямецкае Таварыства па міжнароднай адукацыі і супрацоўніцтве Каапп Форум Інтэрнацыяналь за інфармацыйнай і тэхнічнай падтрымкай праваабарончай арганізацыі Human Constanta.
Для каго?Прадстаўнікі беларускіх некамерцыйных арганізацый з усёй Беларусі, якія займаюцца гендэрам, моладзевай палітыкай, аховай навакольнага асяроддзя, нефармальнай адукацыяй, культурай, сацыяльнай інклюзіяй і не толькі, і жадаюць палепшыць свае кампентэнцыя ў пытаннях узаемадзеяння з бізнесам, GR (адвакатаванне інтарэсаў сваіх мэтавых груп на дзяржаўным і лакальным узроўні), унутранага фандрайзінгу – збору сродкаў на праекты ў межах краіны.
Арганізатары запрашаюць як прадстаўнікоў малыдых арганізацый ды ініцыятыў, так і сталых, якія маюць добры досвед у прасоўванні трансфармацыйнай палітыкі ў розных сферах.
У праграме мы прапануем вам два трэнігі па GR і паспяховай камунікацыі з бізнесам, а таксама магчымасць арганізаваць уласныя мерапрыемствы (тэматычныя круглыя сталы, дыскусіі і г.д.) па адвакатаванні інтарэсаў сваіх мэтавых груп, выкарыстоўваючы атрыманыя на семінарах веды і наладжаныя сувязі.
Калі і што мы прапануем? – Тры блокі мерапрыемстваў
Блок I
30.08.-31.08.2017 Трэнінг па GR з удзелам міжнародных і беларускіх экспертаў-практыкаў. | |
04.09.2017 Трэнінг «Эфектыўная камунікацыя і паспяховае супрацоўніцтва з бізнесам» | |
Для ўдзелу ў абодвух трэнінгах трэба зарэгістрвацца па гэтай і гэтай спасылках па 22 жніўня 2017 г. уключна! |
Блок II
Школа фандрайзінгу Школа фандрайзінгу – гэта вочна-завочны курс, які складаецца з шасці навучальных модулей і працоўных заняткаў з заданнямі для кожнага з іх. Вынікам курса стане падрыхтоўка ўдзельніцамі і ўдзельнікамі фандрайзінгавых планаў для сваіх арганізацый.
У школу фандрайзінга мы адбяром прадстаўнікоў 15 беларускіх НДА (па два ад кожнай арганізацыі).
Расклад заняткаў школы фандрайзінгу:
07.10.2017 Уводная сесія: «Віды фандрайзінгу |
20.10.2017 «Юрыдычныя аспекты фандрайзінгу» |
23.10.2017 Трэнінг «Карпаратыўны фандрайзінг» |
27.10.2017 Трэнінг «Краўдфандынг» |
03.11.2017 Трэнінг «Праца з валанцёрамі» |
10.11.2017 Трэнінг «PR і Фандрайзінг» |
17.11.2017 Трэнінг «Міжнародны фандрайзінг, фонды і донары» |
20.-26.11.2017 Падрыхтоўка фандрайзінгавых планаў для арганізацый |
01.12.2017 Выпускное мерапрыемства і абарона фандрайзінгавых планаў удзельнікаў і ўдзельніц. |
Для ўдзелу ў Школе фандрайзінгу трэба зарэгістравацца па гэтай спацылцы не пазней за 25 верасня 2017 г.!
Блок III
09.12.-10.12.2017 Германа-беларускі НДА-Форум па абмене досведам і лепшымі трансфармацыйнымі практыкамі і наладжванні міжнародных партнёрстваў. |
Таксама да Вашай увагі прапануем штотыднёвую рассылку па розных магчымасцях стажыровак стыпендый, трэнінгаў ды інш. Падпісацца на рассылку можна тут, абраўшы «Інфармацыя для НДА» або «Інфармацыя пра конкурсы, стажыроўкі, абмен досведам ды іншыя цікавосткі».
Праграма ажыццяўляецца за падтрымкай МЗС Германіі.
![]() |
|||
![]() |
![]() |
![]() |