Тэхнічныя дэталі рэалізацыі еўрапейскіх праектаў у Беларусі абмеркавалі ўдзельнікі семінару "Падрыхтоўка справаздач па праектах, якія фінансуюцца Еўрасаюзам", які прайшоў 29 кастрычніка ў Мінску ў межах праграмы "Дом узаемаразумення". Асаблівасці вядзення дакументацыі згодна беларускаму заканадаўству і патрабаванням Еўракамісіі патлумачылі беларускія эксперты. У мерапрыемстве ўдзельнічалі супрацоўнікі Прадстаўніцтва Еўрасаюза ў Беларусі, мясцовых уладаў і арганізацый, якія распачынаюць ці ўжо рэалізуюць праекты міжнароднай тэхнічнай дапамогі.
|
||
Удзельнікі семінару разгледзелі шэраг надзённых тэхнічных пытанняў у справе атрымання еўрапейскага фінансавання ў Беларусі і рэалізацыі сумесных праектаў мясцовымі ўладамі і грамаддзянскай супольнасцю - ад рэгістрацыі праектаў міжнароднай тэхнічнай дапамогі да падрыхтоўкі фінальных справаздач, правядзення аўдыту і паспяховага завяршэння праектаў. Эксперты засяродзілі ўвагу на асаблівасці планавання бюжэтаў і справаздачнасці партнёраў па праектах, патрабаваннях донарскіх арганізацый і беларускіх дзяржорганаў да вядзення дакументацыі праектаў міжнароднай тэхнічнай дапамогі.
У прыватнасці, на семінары эксперты закранулі пытанні падаткаабкладання і курсаў валют, планавання і дакументавання выдаткаў згодна бюджэту праекту.
Семінар "Падрыхтоўка справаздач па праектах, якія фінансуюцца Еўрасаюзам" быў арганізаваны па ініцыятыве Прадстаўніцтва Еўрасаюза ў Беларусі і скіраваны на паляпшэнне якасці выканання праектаў ЕС і ўдасканаленне вядзення дакументацыі адпаведна ўмовам Еўракамісіі.
Чытайце таксама:
Как зарегистрировать проект МТП (международной технической помощи) в Беларуси?
В Беларуси подписан декрет "Об иностранной безвозмездной помощи"