Як інтэграваць агульнаеўрапейскія каштоўнасці, рэалізуючы ініцыятывы на мясцовым узроўні? Ці трэба дбаць пра гендэрную роўнасць, інклюзію і экалагічнасць пры вырашэнні вясковых праблем? Комплексны падыход да развіцця на раённым узроўні абмеркавалі ўдзельнікі трэнінгаў ў Бярозе і Гродне. Навучанне прайшло ў межах праграмы "Дом узаемаразумення" ОДБ Брусель. Набытыя навыкі навучэнцы змогуць выкарыстаць у рэалізацыі будучых ініцыятыў у межах праекту ЕС-ПРААН "Спрыянне развіццю на мясцовым узроўні ў Рэспубліцы Беларусь".
![]() |
Уладзімер Красько - кансультант праграмы "Дом узаемаразумення" ОДБ Брусель падчас трэнінгу ў Бярозе |
Пяць раёнаў Брэсцкай вобласці - Бярозаўскі, Брэсцкі, Пружанскі, Ляхавіцкі і Камянецкі - па выніках 1-га Конкурсу мясцовых ініцыятыў былі абраныя ў якасці "пілотных", у развіцці якіх будзе ўлічвацца тэрытарыяльны патэнцыял і спецыфіка мясцовых праблем (падыход тэрытарыяльна-арыентаванага развіцця). Бліжэйшым часам у кожны з гэтых раёнаў у межах праекта ЕС-ПРААН "Спрыянне развіццю на мясцовым узроўні ў Рэспубліцы Беларусь" плануецца накіраваць па 87,5 тыс. еўра на падтрымку разнастайных мясцовых ініцыятыў некамерцыйных арганізацый, устаноў, сельскіх выканкамаў ды інш. (падрабязней глядзець тут). Максімальны памер фінансавання з боку ЕС для асобнай мясцовай ініцыятывы на Берасцейшчыне можа скласці 25 тыс. еўра.
Памер фінансавання кожнага з пяці "пілотных" раёнаў Гродненшчыны (Зельвенскага, Слонімскага, Свіслацкага, Навагруцкага і Смаргонскага - 44,39 тыс. еўра, пры гэтым максімальны памер грашовай падтрымкі мясцовай ініцыятывы - 20 тыс. еўра.
![]() |
Яўген Тарасюк - намеснік старшыні Бярозаўскага райвыканкама (Берасцейшчына, Беларусь) |
На думку намесніка старшыні Бярозаўскага райвыканкама Яўгена Тарасюка, складнікам поспеху для таго, каб раён вылучыўся ў лік "пілотных", стала неабыякавасць мясцовых жыхароў і супольнасці да таго, што адбываецца на іх зямлі: "Дзякуючы іх намаганням, прыцягненню да гэтае працы, мы сталі пераможцамі (рэд. - у 1-м Конкурсе мясцовых ініцыятыў). Мы намагаліся прывабіць як мага больш людзей з усіх сфер".
Упершыню ў крытэры ацэнкі мясцовых ініцыятыў унесены такі паказчык, як спрыянне развіццю сацыяльнага прадпрымальніцтва. Сярод іншых крытэраў - адпаведнасць прыярытэтам развіцця "пілотнага" раёна, эканамічны і экалагічны эфект, улік патрэбаў уразлівых груп насельніцтва, гендэрная роўнасць, інавацыйнасць, памер асабістага ўнёску і прыцягненне шырокага кола партнёраў.
![]() |
Георгий Грыбаў (злева), Рэсурсны цэнтр эканамічнага развіцця Камянецкага раёна (Берасцейшчына, Беларусь) |
Прадстаўнік Рэсурснага цэнтра эканамічнага развіцця Камянецкага раёна Георгій Грыбаў адзначыў, што трэнінг карысны як для пачаткоўцаў, так і для прасунутых у праектным менеджменце ўдзельнікаў: "Карысна паслухаць інфармацыю менавіта ад экспертаў гэтай праграмы, а не якой іншай. Папярэднія трэнінгі карысныя, бо закладаюць агульнае бачанне. А тут атрымліваеш нешта новае. Павінна быць агульнае ўяўленне пра тое, што неабходна дадзенай тэрыторыі", - дадае ўдзельнік мерапрыемства.
Ініцыятывы на лакальным узроўні мусяць вырашаць спецыфічныя мясцовыя праблемы. Сярод прыкладаў тых, што ўжо рэалізуюцца, - ініцыятыва Брэсцкага мяцовага фонда рэгіянальнага развіцця ў галіне захавання гістарычна-культурнай спадчыны, маларыцкага строю, "Аўтэнтычнае можа быць сучасным".
![]() |
Удзельнікі трэнінгу ў Бярозе |
"Падабаецца працаваць у рэгіёнах: людзі адклікаюцца, у іх ёсць ідэі па развіцці свайго раёна, яны пачынаюць камунікаваць паміж сабой, падабаецца камунікацыя паміж раёнамі - яны пачынаюць на сваім узроўні камунікаваць, абменьвацца ідэямі, пераймаюць лепшае", - зазначыў Анатоль Бялецкі, рэгіянальны каардынатар па Брэсцкай вобласці праекта ЕС-ПРААН "Спрыянне развіццю на мясцовым узроўні ў Рэспубліцы Беларусь". Па яго словах, удзельнікі з "пілотных" раёнаў могуць разлічваць на кансультацыйную дапамогу рэгіянальных каардынатараў.
Над пытаннямі практычнага выкарыстання інструменту еўрапейскага праектнага менеджменту ў рэалізацыі мясцовых ініцыятыў па вырашэнні лакальных праблем папрацавалі і ўдзельнікі трэнінгу ў Гродне.
У часе распрацоўкі прапаноў мясцовых ініцыятыў атрымаць бясплатную дапамогу кансультантаў можна праз праграму "Дом узаемаразумення" ОДБ Брусель. Замовіць кансультацыю можна па гэтай спасылцы.
Чытайце таксама:
Инициативы по решению местных проблем обсуждены на тренинге в Витебске
В Минске и Могилёве прошли семинары-тренинги по содействию развитию местных инициатив
ЕС/ПРООН: В Минске обсудили вопросы финансирования местных инициатив