Дом узаемаразумення: Сустрэча з ініцыятыўнай групай тэрытарыяльна арыентаванага развіцця ў Брэсцкім раёне

27 чэрвеня 2016 года ў межах праграмы ОДБ Брусель "Дом узаемаразумення" адбылася сустрэча з удзельнікамі праекта ЕС/ПРААН "Спрыянне развіццю на мясцовым узроўні ў Рэспубліцы Беларусь". Сустрэча прайшла па запрашэнні прадстаўнікоў ініцыятыўныўнай групы тэрытарыяльна арыентаванага развіцця Брэсцкага раёна - аднаго з "пілотных" раёнаў дадзенага праекта ЕС/ПРААН - у справе знаёмства з новымі магчымасцямі рэалізацыі ініцыятыў з улікам патрэб мясцовых супольнасцей. У мерапрыемстве ўзялі ўдзел супрацоўнікі Брэсцкага райвыканкама, Праграмы развіцця ААН у Беларусі.

Максім Падбярозкін, праграма ОДБ Брусель "Дом узаемаразумення"

 

Каардынатар праграмы ОДБ Брусель "Дом узаемаразумення" Максім Падбярозкін пазнаёміў удзельнікаў інфармацыйнай сустрэчы з прыярытэтамі Еўракамісіі пры рэалізацыі праектаў міжнароднай тэхнічнай дапамогі ў Беларусі, асаблівасцямі падрыхтоўкі заявак на конкурсы і магчымасцямі фінансавання праектаў мясцовага развіцця ў Беларусі праз фонды і краўдфандынг.

Як зазначыла рэгіянальная каардынатарка праекта ЕС/ПРААН "Спрыянне развіццю на мясцовым узроўні ў Рэспубліцы Беларусь" Алена Буднік, у брэсцкім рэгіёне ўжо абрана пяць "пілотных" раёнаў - Брэсцкі, Камянецкі, Бярозаўскі, Пружанскі і Ляхавіцкі, у якіх ўпершыню на практыцы будуць рэалізаваны падыходы тэрытарыяльна арыентаванага развіцця. Дадзены падыход дае магчымасць планаваць развіццё тэрыторый з улікам яе асаблівасцей і патрэбаў мясцовага насельніцтва.

Тэрытарыяльна арыентаванае развіццё (ТАР) - гэта метадалогія па развіцці геаграфічнай тэрыторыі, якая характэрызуецца агульнай комплекснай праблемай (праблемамі), якая пабудавана на вызначэнні і аналізе спецыфікі мясцовасцці, ідэнтыфікацыі праблем для іх наступнага вырашэння

Па словах рэгіянальнай каардынатаркі праекта ЕС/ПРААН "Спрыянне развіццю на мясцовым узроўні ў Рэспубліцы Беларусь" Алены Буднік, у Брэсцкай вобласці мясцовыя органы ўлады матываваны да развіцця кантактаў з мясцовай супольнасцю і маюць намер рэалізоўваць сумесныя міжнародныя праекты з улікам набалелых у жыхароў пытанняў. Што да інструмента ТАР, то тут ён выкарыстоўваецца ўпершыню:

Алена Буднік, рэгіянальная каардынатарка праекта ЕС/ПРААН"Спрыянне развіццю на мясцовым узроўні ў Рэспубліцы Беларусь"

"Наш праект заснаваны на тэрытарыяльна арыентаваным развіцці - гэта новае для Рэспублікі Беларусь. Ёсць мноства прыкладаў паспяховай еўрапейскай практыкі. калі рэгіёны набываюць большую ступень аўтаномнасці і магчымасці вырашаць свае праблемы. Праект папярэднічае закону пра індыкатыўнае дзяржаўнае планаванне, які будзе скіраваны на планаванне "знізу уверх", паколькі ў сусветнай практыцы гэта найбольш эфектыўны спосаб сацыяльна-эканамічнага развіцця", - адзначыла Алена Буднік.

Па яе словах, праграма "Дом узаемаразумення" дазваляе забяспечыць устойлівасць ініцыятыўнай групе праекта ЕС/ПРААН "Спрыянне развіццю на мясцовым узроўні ў Рэспубліцы Беларусь" і навучыцца працаваць з апорай на міжнародныя і беларускія арганізацыі, пашырае кругагляд удзельнікаў праекта і матывуе іх да далейшай дзейнасці ў справе мясцовага развіцця.

Удзельнікі сустрэчы ў Брэсце пазнаёміліся з логіка-структурным падыходам да падрыхтоўкі заявак новых праектаў міжнароднай тэхнічнай дапамогі з улікам ацэнкі патрэбаў мясцовых супольнасцей, а таксама даведаліся пра магчымасці міжнародных абменаў і прафесіянальнай адукацыі за мяжой.

ОДБ Брусель