няд, 2013-04-21 11:40
 |
Ганна Бараноўская
Магістр міжнароднага права ўніверсітэта Лунд (Швецыя), выпускніца Эстонскай школы дыпламатыі і юрыдычнага факультэта БДУ, удзельніца шэрагу міжнародных стажыровак і даследчых праектаў. Досвед працы з грамадскімі і міжнароднымі арганізацыямі з 2003 года. Сфера кампетэнцый: напісанне канцэпцыі праекта, працэдура падачы і ацэнкі праектнай заяўкі, падрыхтоўка наратыўных і фінансавых справаздач, міжнароднае права, адукацыйныя праграмы і трэнінгі, праектная дзейнасць, развіццё патэнцыялу арганізацыі, інфармацыйная бяспека.
|
 |
Кацярына Борсук
Скончыла геолага-геаграфічны факультэт Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ф.Скарыны. У 2015 г. паспяхова скончыла 6-месячны курс па Міжнародным праве правоў чалавека ў Йорксім Універсітэце (Вялікабрытанія). З'яўляецца выканаўчым дырэктарам ЛГБТ праваабарончага праекта «ГейБеларусь», а таксама кансультантам пры Чэшскай арганізацыі «Грамадзянская Беларусь». Шасці гадовы вопыт прафесійнай працы ў грамадскіх арганізацыях Беларусі па накірунках моладзевай палітыкі, аховы прыроднага асяродзя, праваабароны. З'яўлялася каардынатарам праектаў, падтрыманых Радай Паўночных краін, праграмай «Моладзь у дзеянні», нацыянальнымі фондамі ды праграмамі Чэшскай Рэспублікі, Швецыі, Францыя, Нарвегіі, Няметчыны.
|
 |
Вячаслаў Бортнік
Магістр паліталогіі (ЕГУ, Мінск) і дзяржаўнага кіравання (American University, USA), уладальнік сертыфікатаў міжнародных школ і курсаў па правах чалавека, удзельнік стажыровак у НДА Германіі, Польшчы і ЗША. У беларускім няўрадавым сектары з 1995 года. Мае шматгадовы досвед кіраўніцтва і мэнэджменту НДА, працы трэнерам і кансультантам ў Беларусі і ЗША. Сфера кампетэнцый: праграмы міжнароднай тэхнічнай дапамогі, распрацоўка і афармленне грантавых заявак, логіка-структурны падыход, менеджмент НДА, правы чалавека, міжнароднае развіццё. Валодае ангельскай і польскай мовамі.
|
 |
Марта Бяленік
Магістр эканамічных навук. З 2009 г. працуе ў сферы кіравання міжнароднымі праектамі ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце ім. Янкі Купалы. Мае досвед трэнера і кансультанта ў рамках працы ў Каардынацыйным бюро Еўрарэгіёна "Нёман" у Гродне, а таксама ПРААН і USAID у Беларусі. Сфера кампетэнцый: падрыхтоўка і рэалізаціыя праектаў, фандрайзінг, нацыянальныя працэдуры адабрэння і рэгістрацыі праектаў, маніторынг і ацэнка рэзультатаў праекта, стратэгічнае планаванне, стварэнне партнёрства паміж дзяржаўнымі, прыватнымі і грамадскімі арганізацыямі. Свабодна валодае ангельскай і польскай мовамі.
|

|
Алена Дзюрбек
Магістр ўніверсітэта Twente (Нідэрланды) у галіне дзяржаўнага кіравання. Мае досвед кіравання праектамі і правядзення ацэнкі, якасных даследванняў і аналізу дзяржаўнай палітыкі. Сфера кампетэнцый і інтарэсаў: распрацоўка праектных ідэй і дызайн праектных прапаноў для грантавых праграм Еўрапейскай Камісіі і іншых міжнародных донараў, падрыхтоўка наратыўных справаздач, логiка-структурны падыход, электронны ўрад, прадпрымальніцтва і стартапы, грамадскі актывізм. Акрамя беларускай і рускай, валодае ангельскай, французскай і нямецкай мовамі.
|

|
Антаніна Елістратава
Магістр палітычных навук. Сфера інтарэсаў: еўрапейская палітыка суседства, еўрапейскія праграмы ў Беларусі, "Усходняе партнёрства", экалагічная палітыка, развіццё грамадзянскай супольнасці. Вопыт працы з беларускімі і міжнароднымі грамадскімі арганізацыямі з 2002 года, у тым ліку і кіравання праектнай дзейнасцю. Досвед працы ў еўрапейскіхінстытутах і міжнародных фондах. Свабодна валодае англійскай мовай.
|

|
Максім Карлюк
Магістр еўрапейскага права Каледжа Еўропы (Бельгія), выпускнік факультэта міжнародных адносінаў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Працуе ў ініцыятыве Дом узаемаразумення з яе заснавання. За гэты час з яго дапамогай былі паспяхова падтрыманыя праектныя прапановы як недзяржаўных арганізацыяў, так і органаў мясцовага кіравання. Мае досвед кансультавання па фармуляванні праектных ідэяў і фармавання логікі праекта, афармлення ідэяў у праектныя заяўкі, тлумачэння ўмоваў конкурсаў, дапамогі ў пошуку адпаведных грантавых мажлівасцяў і трэнерскай працы.
|
 |
Уладзімір Красько
Эксперт і кансультант па арганізацыйнаму развіццю. Стаж працы ў НКA 15 гадоў. Кіраўнік шэрагу еўрапейскіх праектаў, трэнер Нацыянальнага дэмакратычнага інстытута (ЗША). Cфера кампетэнцый: стратэгічнае планаванне, арганізацыйны аналіз, арганізацыйнае развіццё; планаванне праектаў, у тым ліку з выкарыстаннем метадалогіі логіка-структурнага падыходу; Мадэрацыя і фасілітацыі сустрэч; правядзенне навучання (трэнінгаў, семінараў).
|
 |
Сяргей Салей
Старшыня праўлення Гродзенскага абласнога грамадскага аб'яднання маладых навукоўцаў «ВІТ». Гісторык, магістр даследванняў сярэднявечча (Цэнтральна-еўрапейскі універсітэт, Венгрыя). Сертыфікаваны трэнер Савета Еўропы ў сферы нефармальнай адукацыі. Мае досвед работы ў акадэмічным асяродку і міжднародных арганізацыях, а таксама падрыхтоўкі і кіравання праектамі міжнароднымі праектамі. Сфера кампетэнцый: распрацоўка праектаў, праектны мэнэджмент, маніторынг і ацэнка, нефармальная адукацыя ў галіне права, правоў чалавека і гісторыі. Валодае англійскай і польскай мовамі.
|
 |
Юлія Станкевіч
Досвед працы у грамадскай арганізацыі больш за 12 гадоў, досвед реалізацыі мясцовых і міжнародных праектаў. Адукацыя і кансультацыі па напісанні праекных заявак, праектным мэнэнжменце, стратэгічным планаванні, працы з валанцёрамі. Сфера інтарэсаў: адукація і кансультацыі, нефармальная адукацыя, праектны мэнэджмент, міжнароднае супрацоўніцтва, арганізацыйнае развіцце некамерцыйных арганізацый. Валодае ангельскай мовай.
|
 |
Вольга Хабібуліна
Трэнер-кансультант, дырэктарка асветніцкай установы “Офіс прасоўвання ініцыятыў”. Выпускніца курса “Унутраарганізацыйная структура дзейнасці ААН” пры Дэпартаменце публічнай інфармацыі ААН (Нью-Йорк, 2010). Працуе ў сферы рэалізацыі сацыяльных праектаў па падтрымцы і развіцці лідэрскіх якасцей і адказных паводзін сярод моладзі. Прафесійныя інтарэсы: міжнародная моладзевая палітыка, праектны мэнеджмэнт, устойлівасць і эфект сацыяльных праектаў, развіццё лідэрства, міжсектарнае супрацоўніцтва “бізнес-грамадскі сектар”, “дзяржсектар-грамадскі сектар”.
|
У першай фазе жыцця ініцыятывы "Дом узаемаразумення" (ліпень 2011 - верасень 2013) каманда кансультантаў складалася з 9 экспертаў: Максім Карлюк, Ірына Шумская, Антаніна Елістратава, Алена Буко, Вольга Хабібуліна, Вольга Паддубная, Марына Гаеўская, Вячаслаў Бортнік, Юлія Станкевіч.
|