Кансультацыйная рада ініцыятывы «Дом узаемаразумення» з'яўляецца кансультатыўна-дарадчым органам, асноўная мэта дзейнасці якога - правядзенне маніторынгу і аналізу стану беларускай грамадзянскай супольнасці і вызначэння тэндэнцый яе развіцця ў наступных тэматычных сектарах : сацыяльная сфера, адукацыя, моладзевая палітыка, гендэрная палітыка, аналітычная супольнасць, правы чалавека, рэгіянальнае і мясцовае развіццё, малы і сярэдні бізнес, культура, СМІ, экалогія, энергетыка, міжнародныя адносіны.
Асноўнай задачай Кансультацыйнай рады з'яўляецца распрацоўка прыярытэтаў і экспертных рэкамендацый у вышэйзгаданых тэматычных сектарах для міжнародных арганізацый і донараў з мэтай уплыву на фарміраванне іх палітыкі і праграмных прыярытэтаў у дачыненні да беларускай грамадзянскай супольнасці.