Перспектывы сумесных беларуска-нямецкіх праектаў абмеркавалі ўдзельнікі сустрэчы па наладжванні партнёрства і абмене досведам ў галіне ўстойлівага развіцця, якая прайшла ў Гродне і была арганізавана ОДБ Брусель у межах праграмы "Дом узаемаразумення" ў партнёрстве з Праграмай падтрымкі Беларусі Федэральнага ўрада Германіі. Сацыяльная праца, валанцёрства, аднаўленне балот і інавацыі ў сельскай гаспадарцы ды энергетыцы - накірункі супрацоўніцтва, у якіх сёння зацікаўлены беларускія і нямецкія НДА.
![]() |
Максім Падбярозкін, каардынатар праграмы "Дом узаемаразумення" ОДБ Брусель |
На сустрэчы ў Гродне прадстаўнік Фонда імя Міхаэля Зукава (Германія) Вендэлін Віхтман распавёў пра нямецкі досвед у аднаўленні балот і працу Грайсфальдскага цэнтра па вывучэнні балот - у справе выкарыстання навуковых даследаванняў у фармаванні палітыкі экалагічнага менеджменту тэрыторый з каштоўнай прыроднай спадчынай.
![]() |
Вендэлін Віхтман, Фонд імя Міхаэля Зукава (Германія), Грайсфальдскі цэнтр па вывучэнні балот |
Прысутнасць фонда на сустрэчы ў Гродне невыпадковая: па словах Вендэліна Віхтмана, сёння ўстанова зацікаўлена ў ачыстцы вод Панямоння, забалочванні тарфянікаў, аднаўленні мясцовых экасістэм.
Апроч захавання прыроднага багацця, якое мае ўплыў на глабальны экалагічны баланс, фонд мае і іншыя мэты: пабудову поўных ланцугоў вытворчасці біямасы, выкарыстання яе ў альтэрнатыўнай мясцовай энергетыцы (з працай на сенажацях і нарыхтоўкай мясцовых паліўных рэсурсаў). Таксама Фонд імя Міхаэля Зукава мае намер падзяліцца досведам развіцця мясцовага турызму і асветніцтва ў сферы захавання водна-балотных тэрыторый. Як адзначыў спадар Вендэлін Віхтман, фонд гатовы ажыццяўляць у Беларусі праекты для мясцовага насельніцтва і турыстаў па назіранні за птушкамі, веславанні на байдарках, асветніцкай працы па тэме захавання балот і тарфянікаў, г.д.
![]() |
Вендэлін Віхтман, Фонд імя Імхаэля Зукава (Германія) |
Пра накірункі сацыяльнай працы і магчымыя вобласці супрацоўніцтва з беларускімі арганізацыямі распавяла Зара Эрдман з Міжнароднага саюзу "Берлін-Брандэнбург".
![]() |
Зара Эрдман, Міжнародны саюз "Берлін-Брандэнбург" (Германія) |
Гэта арганізацыя працуе з мігрантамі, беспрацоўнай моладдзю, цяжкімі падлеткамі ды іншымі мэтавымі групамі. Установа займаецца прафесійнай адукацыяй і падрыхтоўкай да працы тых маладых людзей, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы або маюць дывіянтныя паводзіны, цяжкасці ў атрыманні адукацыі, рызыку ўчынення злачынстваў, інш.).
Міжнародны саюз "Берлін-Брандэнбург" дапамагае такой моладзі атрымаць адукацыю і прафесійную падрыхтоўку для далейшай працы ў разнастайных сферах: дрэваапрацоўцы, будоўлі, продажах, кулінарыі, цырульнай справе, ландшафтным дызайне, садаводстве, офісным менеджменце і г.д. Таксама гэтая нямецкая арганізацыя займаецца развіццём валанцёрства, каардынацыяй моладзевай працы. Сёння Міжнародны саюз "Берлін-Брандэнбург" працуе ў Паўднёва-Ўсходняй Еўропе, Турцыі, Расійскай Федэрацыі, Кітаі, Польшчы, Таджыкістане, Грузіі, Расіі ды інш. Арганізацыя прапануе таксама кансультацыйныя паслугі для ўрадаў, прыватнага сектара і грамадзянскай супольнасці многіх краін.
Удзельнікі сустрэчы па наладжванні беларуска-нямецкага партнёрства і абмене досведам ў Гродне абмеркавалі агульныя праблемы, якія сёння паўстаюць перад арганізацыямі ў Беларусі і Германіі: экалагічныя пытанні, прадухіленне ўцягвання моладзі ў крымінальную актыўнасць, развіццё валанцёрства і нефармальнай адукацыі, прафілактыка алкагольнай залежнасці, да т.п.
![]() |
Удзельнікі сустрэчы ў часе тэматычнай працы ў групах |
Прадстаўнікі беларускіх і нямецкіх арганізацый пазнаёміліся з мэтамі Праграмы падтрымкі Беларусі Федэральнага ўрада Германіі ў галіне сацыяльнай працы і ўстойлівага развіцця. Так каардынатар накірунка "Арганізацыйнае развіццё" Праграмы падтрымкі Беларусі Федэральнага ўрада Германіі Сяргей Лабода паведаміў пра магчымасці ўдзелу ў міжнародным конкурсе на фінансаванне сумесных праектаў у межах 8-га этапа Праграмы, якая разлічана на 2017-2019 гады. Па яго словах, умовы ўдзелу ў конкурсе для арганізацый Беларусі і Германіі будуць абвешчаны напрыканцы жніўня 2016 года.
![]() |
||
Сяргей Лабода, каардынатар накірунка "Арганізацыйнае развіццё" Праграмы падтрымкі Беларусі Федэральнага ўрада Германіі
|
Чытайце таксама:
В Минске прошла встреча по налаживанию белорусско-немецких партнёрств в сфере устойчивого развития