Развіццё патэнцыялу арганізацый




«Дом узаемаразумення» (ДУ) – праграма, скіраваная на развіццё патэнцыялу некамярцыйных арганізацый у Беларусі. Ажыццяўляецца з 2011 года брусельскім “Офісам за дэмакратычную Беларусь” (ОДБ) у партнёрстве з мінскім “Офісам еўрапейскай экспертызы і камунікацый” (ОЕЭК) за падтрымкай Еўрапейскага Саюзу.

 
За амаль пяць гадоў свайго існавання “Дом узаемаразумення” стаўся платформай для абмеркавання агульных для беларускіх некамярыйных арганізацый выклікаў і дасягненняў у розных сектарах, а таксама прыярытэтаў міжнароднага супрацоўніцтва. На новым этапе “Дом узаемаразумення” распаўсюджвае сваю працу на ўсе рэгіёны Беларусі для пашырэння магчымасцей мясцовых супольнасцей і іх больш актыўнага ўдзелу ў фармаванні і ажыццяўленнні мясцовай павесткі.
 
Што канрэтна мы робім?
Мы ладзім працоўныя сустрэчы і інфармацыйныя дні, дзе распавядаем пра еўрапейскія магчымасці для Беларусі, вучым працаваць з праектнымі заўякамі, дапамагаем знайсці міжнародных партнёраў.
 
Бясплатна кансультуем беларускія грамадскія арганізацыі па падрыхтоўцы праектнай заяўкі і праектным менеджменце.
 
Арганізуем міжнародныя каардынацыйныя сустрэчы.
 
Прапануем карысную інфармацыю для беларускіх арганізацый праз наш сайт, старонку ў фэйсбуку і рэгулярную рассылку.
 
Чаго мы дасягнулі :
  • Сёння больш за 2000 прадстаўнікоў беларускіх некамярцыйных арганізацый ды ініцыятыў паўдзельнічалі ў мерапрыемствах Ініцыятывы.
  • Створаная сістэма бясплатнага кансультавання арганізацый.
  • У Кансультатыўную раду Ініцыятывы ўвайшлі 24 эксперты з 13 тэматычных сектараў -  каб распрацоўваць рэкамендацыі па сектарных прыярытэтах для шырокага кола мясцовых і міжнародных суб’ектаў.
  • Створаны новыя каналы камунікацый і кардынацыі  паміж Беларускімі некамярцыйнымі арганізацыямі, еўрапейскімі донараміі і міжнароднымі імплементарамі.