Беларускае Радыё Рацыя. "У Глыбоцкім райвыканкаме вучылі, як атрымаць грант"

Максім Падбярозкін (справа), каардынатар праграмы "Дом узаемаразумення"

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

У Глыбоцкім райвыканкаме адбылася групавая кансультацыя па напісанні праектаў для прадстаўнікоў 10 рэгіёнаў, сярод іх Наваполацк, Расоны, Паставы, Шаркаўшчына, Браслаў ды іншыя.

Групавую кансультацыю праводзіў Максім Падбярозкін у межах праграмы "Дом узаемаразумення", якая рэалізуецца ў партнёрстве з арганізацыямі "Офіс за дэмакратычную Беларусь" і "Офісам еўрапейскай экспертызы і камунікацыі":

"Зараз адкрыты вялікі конкурс Еўразвяза, які мае назву "Арганізацыя мясцовага кіравання і арганізацыя грамадзянскай супольнасці", дэдлайн у яго будзе 11-га лютага. Мы імкнемся зматываваць арганізацыі і мясцовыя ўлады ўдзельнічаць у гэтым конкурсе".

Па словах Максіма Падбярозкіна, вельмі цяжка было знайсці прадстаўнікоў зарэгістраваных недзяржаўных грамадзянскіх супольнасцяў у гэтым рэгіёне:

"Мы змаглі знайсці ў гэтым рэгіёне толькі трох прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці, вось два сюды прыехалі і гэта вельмі добра".

Фота Беларускага Радыё Рацыя

Зарэгістраваць недзяржаўную арганізацыю ў сучасных умовах чалавеку не ад уладаў амаль немагчыма. Грамадскія арганізацыі, якія зарэгістраваныя ў Глыбокім, узначальваюць у асноўным былыя кіраўнікі арганізацый і прадпрыемстваў або дзяржаўныя служачыя.

Праект на конкурс па праграме "Арганізацыі грамадзянскай супольнасці і мясцовыя органы ўлады" (CSO-LA), у якім зацікаўленыя ўлады, разлічаны на 4 гады і мае фінансаванне на паўмільёна еўра.

Беларускае Радыё Рацыя