Што Еўрапейскі Саюз можа даць Беларусі
У Еўрапейскага Саюза асаблівыя адносіны са сваімі найбліжэйшымі суседзямі на ўсходніх і паўднёвых межах. Гэта завецца Еўрапейскай палітыкай добрасуседства. Праз гэтую палітыку ЕС падтрымлівае працэсы палітычных, эканамічных і сацыяльных рэформ у суседзяў і збліжае іх з ЕС, найперш праз паступовую эканамічную інтэграцыю. Гэта стварае ўмовы для далейшага пашырэння зоны дабрабыту, стабільнасці і бяспекі, і ўсё гэта магчыма дзякуючы таму, што ЕС (куды уваходзяць тры суседкі Беларусі - Латвія, Літва і Польшча) будзе падзяляць з народам Беларусі даброты, якія ствараў на працягу апошніх 50 гадоў.
Еўрапейскі Саюз ужо супрацоўнічае з партнёрамі і суседзямі Беларусі і, вядома, жадаў бы пабудаваць такія ж адносіны з Рэспублікай Беларусь. Гэта б зрабіла ўнёсак да ўмацавання сувязяў Беларусі з краінамі, якія ўжо з'яўляюцца часткай Еўрапейскай палітыкі добрасуседства, такімі як Украіна і Малдова. У той самы час гэта не парушае традыцыйныя адносіны Беларусі з іншым агульным суседам – Расіяй, якая таксама з'яўляецца і стратэгічным партнёрам ЕС.