У Мінску пройдзе форум сацыяльных інавацый

Берлінская школа сацыяльных інавацый, ІББ Дортмунд, Імпакт Хаб Адзеса, ОДБ Брусель, planeta.ru

2017-01-28 з 15:00 да 22:00

Мінск, Беларусь

28 студзеня (субота) з 15:00 да 22:00 у Мінску будзе праходзіць Форум сацыяльных інавацый. Форум праводзіцца з ініцыятывы Берлінскай школы сацыяльных інавацый “Усходняе партнёрства” за падтрымкай Міністэрства замежных спраў Германіі і ІББ Дортмунд у супрацоўніцтве з сеткай  Impact Hub, краўдфандынгавай платформай  planeta.ru (Расія) і ОДБ Брусель (Бельгія). У праграме – два круглыя сталы, прысвечаныя развіццю краўд-тэхналогій у Беларусі і Ўсходняй Еўропе і сацыяльнаму прадпрымальніцтву як аднаму з чыннікаў устойлівага развіцця. Мэта Форуму – абмен досведам і пошук сінергіі і магчымасцей для супрацоўніцтва сярод сацыяльных інватараў ўнутры Беларусі і ва Ўсходняй Еўропе ў цэлым.  Сярод выступоўцаў – практыкі і эксперты з Германіі, Беларусі, Расіі і Ўкраіны. Да ўдзелу запрашаюцца вядучыя гульцы сектару, прыватныя і грамадскія ініцыятывы, эксперты, у тым ліку і прадстаўнікі дзяржаўных інстытутаў Беларусі.

Папярэдняя праграма
15:00  Адкрыццё Форуму
15:15  Круглы стол: "Краўд-технологіі ў Беларусі і Ўсходняй Еўропе: трэнды, падыходы і індыкатары".
Экспертныя арганизацыі:
Улей,Maesens (Беларусь), Вяліка ідэя (Украіна), Планета (Расія).
16:30  Кава-паўза
16:45 Круглы стол: “Сацыяльнае прадпрымальніцтва – ключавы элемент устойлівага развіцця ва Ўсходняй Еўропе?”
Экспертныя арганізацыі:
Імпакт Хаб Адзеса (Україна), Фонд "Наша Будучыня" (Масква, Расія), Social Weekend (Мінск, Беларусь), Bel Mondo Venture (Мінск, Беларусь), ОДБ Брусель (Брусель, Бельгія), Школа сацыяльных інавацый (Берлін, Германія)
18:30 Вячэра
19:30 Пітчынг: 10 сацыяльныхх стартапаў из Беларусі, Расіі і Ўкраіны, удзельнікі акселератараў SOIN
21:00 Атрыманне сертыфікатаў пераможцамі акселірацыйнай праграмы SOIN
21:30 Невялічкі фуршэт

Удзел у Форуме бясплатны, аднак колькасць месцаў абмежаваная, таму неабходна прайсці рэгістрацыю як мага хутчэй па гэтай спасылцы.

Сацыяльнае прадпрымальніцтва і інавацыі актыўна спрыяюць устойліваму развіццю цэлых рэгіёнаў і дзяржаў. Развіццё сацыяльнага актывізму, валанцёрства і стварэнне сацыяльных стартапаў маюць значэнне для мадэрнізацыі грамадскага жыцця ў Беларусі і іншых постсавецкіх краінах, дзе традыцыйныя інстытуты не заўсёды гатовыя даваць аператыўны адказ на выклікі сучаснасці. Грамадскі сектар і сацыяльныя прадпрымальнікі робяцца важнымі гульцамі па інтэграцыі людзей з інваліднасцю на рынак працы і ў актыўнае сацыяльнае жыццё; спрыяюць інавацыйнаму і ашчаднаму карыстанню рэсурсамі; ствараюць новыя працоўныя месцы і ўцягваюць людзей у грамадска карысныя праекты. 

У апошнія гады з’яўляюцца нацыянальныя і міжнародныя ініцыятывы, а таксама платформы “краўд-тэхналогій” і акселерацыйных  праграм, што назапасілі ўнікальны досвед па развіцці сацыяльных інавацый.  У межах Форуму сацыяльных інавацый плануецца абмеркаванне і абмен досведам па развіцці і падтрымцы сацыяльнага прадпрымальніцтва ў Беларусі, Расіі, Украіне і Германі.  У межах двух круглых сталоў эксперты, ментары і прадстаўнікі вядучых арганізацый, фондаў і школ гэтай вобласці дадуць ацэнку эфектыўнасці адукацыйных і акселерацыйных праграм, абмяркуюць магчымасць інструментаў краўд-фандынга і імпэкт-інвеставання і іх уплыў на ўстойлівае развіццё рэгіёнаў.  Важным элементам дыскусіі стане абмен меракаваннямі пра магчымсмасці сінергіі і супрацоўнітва як унутры краіны, так і  ў межах міжнародных праграм.

Да ўдзелу запрашаюцца вядучыя гульцы сектару, прыватныя і грамадскія ініцыятывы, эксперты, у тым ліку і прадстаўнікі дзяржаўных інстытутаў Беларусі.

У абмеркаванні будуць удзельнічаць ментары, незалежныя эксперты, сацыяльныя прадпрымальнікі і прадстаўнікі прыватных венчурных фондаў.
Па заканчэнні дыскусій адбудзецца прэзентацыя 10 праектаў акселерацыйнай праграмы Soin  і урачыстае ўзнагароджанне сертыфікатамі пераможцаў.
 

Праект Школы сацыяльных інавацый быў запушчаны ў 2015 г. ў межах праграмы Міністэрства замежных спраў Германі па развіцці дыялога паміж грамадзянскай супольнасцю краін “Усходняга партнёрства” і Расіі. Мэтай Soin School з’яўляецца развіццё сацыяльных інавацый праз праграму дадатковай адукацыі ў краінах Усходняй Еўропы і Германіі. У межах трох этапаў маладыя прадпрымальнікі і актывісты знаёмяцца з асновамі сацыяльнага прадпрымальніцтва, вывучаюць класічныя “кейсы” і досвед калег з Германіі і іншых краін Еўрасаюзу, а таксама займаюцца развіццём сваіх стартапаў за кансултацыйнай падтрымкай экспертаў. Падрабязнасці і ўся кантактная інфармацыя знаходзяцца на афіцыйным сайце.