Сектарная дыскусія: Новыя трэнды, падыходы і метады ў бізнес-адукацыі, што спрыяюць набыццю запатрабаваных ведаў

ОДБ Брусель (Бельгія), Цэнтр бізнес-адукацыі Беларускага гандлёва-эканамічнага ўніверсітэта спажывецкай кааперацыі (Гомель, Беларусь)

2016-05-31 з 09:30 да 13:30

Гомель

31 траўня 2016 года ў Гомелі (Беларусь) пройдзе сектарная дыскусія "Новыя трэнды, падыходы і метады ў бізнес-адукацыі, што спрыяюць набыццю запатрабаваных ведаў".

Мэта мерапрыемства - абмеркаванне пытанняў працоўнай занятасці моладзі ў Беларусі, патрэбаў наймальнікаў да будучых спецыялістаў, узаемадзеяння ўстаноў сістэмы вышэйшай адукацыі і працадаўцаў (кампаній, арганізацый, прадпрыемстваў, інш.), вызначэнне накірункаў удасканалення бізнес-адукацыі ў Беларусі.

У дыскусіі возмуць удзел эксперты Беларускага гандлёва-эканамічнага ўніверсітэта спажывецкай кааперацыі (магістры, кандыдаты навук, выкладчыкі), прадстаўнікі бізнесу, студэнты і СМІ.