Падрыхтоўка справаздач па праектах, якія фінансуюцца Еўразвязам

ОДБ Брусель

2015-10-29 з 10:30 да 15:30

Мінск

29 кастрычніка 2015 года ў межах праграмы "Дом узаемаразумення" пройдзе семінар "Падрыхтоўка справаздач па праектах, якія фінансуюцца Еўразвязам".

На семінары будуць разгледжаны пытанні выканання агульных умоў рэалізацыі праекту (general conditions), падрыхтоўкі фінансавых справаздач, вядзення бухгалтэрыі праекту і іншай дакументацыі.

У cемінары будуць удзельнічаць: супрацоўнікі Прадстаўніцтва Еўрасаюзу ў Беларусі; прадстаўнікі арганізацый, якія з'яўляюцца заяўнікамі і сузаяўнікамі праектаў; партнёры па праектах; прадстаўнікі мясцовай выканаўчай улады, што прымае ўдзел у рэалізацыі праектаў.