Моладзевы "Кірмаш еўрапейскіх магчымасцяў"

Грамадскае аб'яднанне "Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадскіх ініцыятыў "Трэці сектар"

2014-09-13 17:00

Кафэ "Пелікан", вул. Ціміразева, 11, Гродна

Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадскіх ініцыятыў "Трэці сектар" запрашае гарадзенскую моладзь на Кірмаш еўрапейскіх магчымасцяў, на якім ў цікавай форме можна даведацца пра магчымасці для моладзі ўдзелу ў еўрапейскіх праектах.

Асноўныя тэмы сустрэчы:
- прэзентацыя новай адукацыйнай праграмы Erasmus+,
- магчымасці валантэрства за мяжой,
- атрыманне адукацыі ў Еўропе.

Удзельнікі Кірмаша змогуць пазнаёміцца з магчымасцямі валантэрства ў Гародні для студэнтаў і моладзі з краін Еўразвязу, а таксама даведаюцца пра сучасныя магчымасці моладзевага абмену і ўдзелу ў трэнінгах, у тым ліку для развіцця лідарства сярод моладзі.
Падчас прэзентацыі праектаў па праграме Erasmus+, якая адбудзецца напрыканцы сустрэчы, удзельнікі змогуць далучыцца да ініцыятыўных груп праектаў і прапанаваць уласныя ідэі.

Уваход на сустрэчу вольны, абавязковая рэгістрацыя ўдзельнікаў ажыццяўляецца анлайн.

Дадзенае мерапрыемства праходзіць у межах «Еўрапейскага міжкультурнага фестывалю».

Арганізатары фестывалю: «Офіс за дэмакратычную Беларусь» (Брусель, Бельгія), АУ «Офіс еўрапейскай экспертызы і камунікацый», Міжнародны сацыяльна-эканамічны Фонд «Ідэя».
Нашы партнёры: «Асацыяцыя еўрапейскага бізнэсу Беларусі», Беларускі інстытут стратэгічных даследванняў, Ліберальны клуб, Моладзевы адукацыйны цэнтр Фіальта, ГА Цэнтр «Трэці сектар», Шведскі інстытут (Мінск), Цэнтр Шведскіх даследванняў, БМГА «Новыя твары», «Еўрапейскае кафэ», «Еўрапейскі коледж Liberal Arts у Беларусі», Міжнародная некамерцыйная арганізацыя ПАКТ.

Пры падрымцы: Савета Міністраў Паўночных Краін, USAID, Шведскага міжнароднага агенцтва па развіццю супрацоўніцтва SIDA.

Нашы інфармацыйныя партнёры: tut.by, citydog.by, open.by, n-europe.eu