Міжнародны семінар: "Новыя прылады інтэграванага гарадскога і транспартнага планавання"

Беларускі саюз транспартнікаў, Рэгіянальнае прадстаўніцтва Фонда Фрыдрыха Эберта ва Ўкраіне, Еўразійскае прадстаўніцтва Міжнароднага саюза аўтамабільнага транспарту, Праграма падтрымкі Беларусі Федэральнага Ўрада Германіі, ОДБ Брусель

2016-04-26 з 10:00 да 15:00

Мінск, пр. Газеты "Праўда", 11, Мінский міждународны адукацыйны цэнтр імя Ёханеса Рау

Беларусь робіцца ўсё больш урбанізаванай краінай, разам з ростам гарадоў павялічваецца і мабільнасць яе жыхароў. Аднак незбалансаванае гарадское развіццё ды некіраваная аўтамабілізацыя ствараюць шмат цяжкасцей. Досвед розных краін сведчыць пра неабходнасць не толькі будаваць дарогі ды паляпшаць працу грамадскага транспарту, але і засвойваць новыя інструменты кіравання мабільнасцю, арыентуючыся на рэальныя патрэбы ўсіх груп насельніцтва і іх магчымасці руху.

26 красавіка 2016 года ў Мінску пройдзе адмысловы семінар "Новыя прылады інтэграванага гарадскога і транспартнага планавання".

Мэта мерапрыемства - пазнаёміць удзельнікаў  з  ініцыятывамі ды праграмамі ЕС ў галіне ўстойлівай гарадской мабільнасці ды грамадскага транспарту; абмеркаваць перспектывы інтэграцыі горадабудаўнічага і транспартнага планавання на падставе распрацоўкі і рэалізацыі планаў устойлівай гарадской мабільнасці, даведацца пра паспяховы досвед удзелу гарадоў у Еўрапейскім тыдні мабільнасці.

Удзельнічаць у дыскусіі будуць эксперты з Брытаніі, Германіі, Украіны, Беларусі і Расіі.

Пачатак - а 10-й гадзіне. Мерапрыемства пройдзе па адрасе: Мінск, пр. Газеты "Праўда", 11, Мінскі міжнародны адукацыйны цэнтр імя Ёханеса Раў.

Па дадатковых пытаннях і пытаннях удзелу, калі ласка,  звяртайцеся па адрасе сеціўнай пошты: [email protected]
Рэспубліканскае грамадскае аб'яднанне «Беларускі саюз транспартнікаў»  - ініцыятар руху беларускіх гарадоў за ўстойлівую мабільнасць. Арганізацыя зацікаўлена ў супрацоўніцтве з мясцовымі органаімі ўлады і гатовая забяспечыць экспертную падтрымку ў падрыхтоўцы ды рэалізацыі праектаў па гэтай тэматыцы. 

Спамаваць праграму (на рускай мове) можна па гэтай спасылцы.