Мая Еўропа: Мастацкі конкурс для дзяцей

"Офіс за дэмакратычную Беларусь" (Брусель) у партнёрстве з "Офісам еўрапейскай экспертызы і камунікацый" (Мінск)

з 2014-07-22 14:45 да 2014-08-30 18:00

Беларусь

"Офіс за дэмакратычную Беларусь" (Брусель) і "Офіс еўрапейскай  экспертызы і камунікацый" (Мінск) праводзіць конкурс дзіцячага малюнка «Мая Еўропа» у межах Еўрапейскага міжкультурнага фестывалю.

Паважаныя сябры! Калі Вам ад 6 да 12 гадоў і вы стала пражываеце на тэрыторыі рэспублікі, запрашаем Вас прыняць удзел у мастацкім конкурсе “Мая Еўропа”.

Праз Вашыя малюнкі распавядзіце нам, як Вы ўяўляеце Еўропу ці ўспомніце вашыя падарожжы па краінах Еўразвязу падчас вакацый. Нам цікава, якой Вы бачыце Еўропу, яе жыхароў і культуру! Ці горад і краіну, якія Вы жадаеце пабачыць.

Вашыя працы могуць быць выкананыя алоўкамі, фарбамі і іншымі сродкамі – не абмяжоўвайце Вашае фантазіі!

У фінале мастацкага конкурсу «Мая Еўропа» мы вызначым некалькі пераможцаў. Для фіналістаў  падрыхтаваныя цікавыя падарункі.

Умовы ўдзелу ў конкурсе:
1.    На адваротным баку Вашага малюнка напішыце Вашае прозвішча і імя, узрост і кантактны нумар тэлефона.
2.    Дашліце нам Ваш малюнак па пошце: 220005, Мінск, вул. Платонава, 43, пакой 127, Конкурс дзіцячага малюнка “Мая Еўропа”.

Пераможцы мастацкага конкурсу стануць вядомыя падчас Еўрапейскага межкультурнага фестывалю, які адбудзецца ў Мінску 3 па 13 верасня 2014 года.

Арганізатар  конкурсу - "Офіс за дэмакратычную Беларусь" (Брусель) у партнёрстве з "Офісам еўрапейскай экспертызы і камунікацый" (Мінск).