Лекцыя Томаса Бона: Зубры ці партызаны? Адкрыты ліст аўтару «Малой падарожнай кніжкі па Горадзе Сонца»
Нямецкі гісторык і даследчык Томас Бон прачытае публічную лекцыю пра Горад Сонца ў незвычайнай форме ліста-звароту да беларускага мастака і пісьменніка Артура Клінава. Нямецкі даследчык распавядзе пра свой асабісты погляд на Мінск і Беларусь у гістарычнай перспектыве з пазіцыі старонняга назіральніка.
Томас Бон, нямецкі гісторык: "У 2006 годзе ў выдавецтве «Suhrkamp» пабачыла свет кішэнная кніга з незвычайнай назвай «Мінск. Сонечны горад сноў», якая для мяне ў пэўным сэнсе была адкрыццём. Да гэтага моманту я ўжо скочыў пісаць дысертацыю пра развіццё сталіцы БССР пасля Другой сусветнай вайны. Мой Мінск – гэта, шчыра кажучы і на мой вялікі жаль, адно толькі свет, адлюстраваны ў архівах. У звязку з гэтым я, аднак, прэтэндую на тое, што я быў першым нямецкім даследчыкам, які прасеяў савецкае дакументальнае смецце з належнай стараннасцю. Але ж наколькі цікава было даведацца, што беларускія пАРТызаны зноў актывізаваліся! Магчыма, варта было б разам паразважаць пра спадчыну «сацыялістычнага горада» і наступствы савецкай мадэрнізацыі. Тым часам я ўжо, па праўдзе, адышоў у навуковым сэнсе ад тэмы індустрыялізацыі і урбанізацыі. На сённяшні момант мяне цікавіць хутчэй экагісторыя ў дачыненні адносін чалавека і прыроды, якія граюць не апошнюю ролю ў гісторыі Беларусі. Ва ўсялякім выпадку, найбольшую цікавасць у старонняга назіральніка выклікаюць знікненне вёсак і асушэнне балот. Каб пашырыць інфармацыю пра маю кнігу, якая выйшла ў Нямеччыне ў 2008 годзе пад назвай «Мінск – узорны горад сацыялізму» і ў Расіі ў 2013-м пад назвай «Мінскі феномен», я хацеў бы агучыць некалькі каментароў да «Малой падарожнай кніжкі па Горадзе Сонца».
Томас Бон – гісторык, раварыст і аматар футболу. З 2009 года працуе прафесарам гісторыі Усходняй Еўропы ва Універсітэце імя Юстуса Лібіга ў Гісэне (Нямеччына). У 1996 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Руская гістарычная навука з 1880 да 1905 года» у Гамбургскім універсітэце, а ў 2004 годзе – доктарскую дысертацыю на тэму «Мінск – узорны горад сацыялізму» у Йенскім універсітэце. Даследчы праект, якім Бон займаецца зараз, носіць назву «Нацыянальны парк Белавежская пушча. Чалавек, жывёла і навакольнае асяроддзе на польска-беларускім памежжы».
Схема праезду:
Дадзенае мерапрыемства праходзіць у межах «Еўрапейскага міжкультурнага фестывалю».
Арганізатары фестывалю: «Офіс за дэмакратычную Беларусь» (Брусель, Бельгія), АУ «Офіс еўрапейскай экспертызы і камунікацый», Міжнародны сацыяльна-эканамічны Фонд «Ідэя».
Нашы партнёры: «Асацыяцыя еўрапейскага бізнэсу Беларусі», Беларускі інстытут стратэгічных даследванняў, Ліберальны клуб, Моладзевы адукацыйны цэнтр Фіальта, ГА Цэнтр «Трэці сектар», Шведскі інстытут (Мінск), Цэнтр Шведскіх даследванняў, БМГА «Новыя твары», «Еўрапейскае кафэ», «Еўрапейскі коледж Liberal Arts у Беларусі», Міжнародная некамерцыйная арганізацыя ПАКТ.
Пры падрымцы: Савета Міністраў Паўночных Краін, USAID, Шведскага міжнароднага агенцтва па развіццю супрацоўніцтва SIDA.
Нашы інфармацыйныя партнёры: tut.by, citydog.by, open.by, n-europe.eu