Інфармацыйная сустрэча па конкурсе праектных заявак для Беларусі ў межах праграмы "Арганізацыі грамадзянскай супольнасці і мясцовыя органы ўлады"

Прадстаўніцтва Еўразвязу ў Беларусі ў партнёрстве з Офісам за дэмакратычную Беларусь (Брусель)

2015-01-20 з 09:45 да 18:00

Гатэльны комплекс "Лучоса", Віцебск, праспект Будаўнікоў, 1

20 студзеня 2015 года Прадстаўніцтва Еўразвязу ў Рэспубліцы Беларусь ладзіць інфармацыйную сустрэчу, прысвечаную адкрытаму конкурсу праектных заявак для Беларусі ў межах тэматычнай праграмы "Арганізацыі грамадзянскай супольнасці і мясцовыя органы ўлады".

Запрашаюцца зацікаўленыя прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці, мясцовых дзяржаўных органаў і сродкаў масавай інфармацыі.

Для ўдзелу ў мерапрыемстве неабходна да 15.00 19 студзеня 2015 года зарэгістравацца па тэл.: (017) 294 86 63, (044) 707 04 43, ці праз электронную пошту: [email protected].

Праграма мерыпрыемства:

9:45 - 10:00 Рэгістрацыя СМІ

10:00 - 10:30 Брыфінг для журналістаў

10:30 - 11:00 Рэгістрацыя ўдзельнікаў. Кава-паўза.

11:00 - 11:20 Прывітальнае слова

11:20 - 12:00 Аперацыйныя аспекты тэндэру прапаноў - Тару Кернісала, каардынатар праектаў, аддзел праектаў і праграм

12:00 - 12:20 Пытанні і адказы

12:20 - 13:00 Фінансавыя і дамоўныя аспекты тэндэру прапаноў - Вайда Кудабіене, кіраўнік аддзела фінансаў, кантрактаў і аўдыту; Гінтарас Павілаціс, мэнэджэр па фінансах і кантрактах

13:00 - 13:30 Пытанні і адказы

13:30 - 14:00 Кава-паўза

14:00 - 16:00 Трэнінг па распрацоўцы праектаў і складанні прапаноў (базавы і прадвінуты) у межах праграмы "Дом узаемаразумення"

16:00 - 16:15 Кава-паўза

16:15 - 18:00 Трэнінг па распрацоўцы праектаў і складанні прапаноў (працяг) у межах праграмы "Дом узаемаразумення"