Інфармацыйная сустрэча па конкурсе праектных заявак для Беларусі ў межах праграмы "Арганізацыі грамадзянскай супольнасці і мясцовыя органы ўлады"
14 студзеня 2015 года Прадстаўніцтва Еўразвязу ў Рэспубліцы Беларусь ладзіць інфармацыйную сустрэчу, прысвечаную адкрытаму конкурсу праектных заявак для Беларусі ў межах тэматычнай праграмы "Арганізацыі грамадзянскай супольнасці і мясцовыя органы ўлады".
Запрашаюцца зацікаўленыя прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці, мясцовых дзяржаўных органаў і сродкаў масавай інфармацыі.
Для ўдзелу ў мерапрыемстве неабходна да 15.00 13 студзеня 2015 года зарэгістравацца па тэл.: (017) 294 86 63, (044) 707 04 43, ці праз электронную пошту: [email protected].
Праграма мерыпрыемства:
9:45 - 10:00 Рэгістрацыя СМІ
10:00 - 10:30 Брыфінг для журналістаў
10:30 - 11:00 Рэгістрацыя ўдзельнікаў. Кава-паўза.
11:00 - 11:20 Прывітальнае слова - Майра Мойра, кіраўнік Прадстаўніцтва Еўразвязу ў Беларусі, амбасадар
11:20 - 12:00 Аперацыйныя аспекты тэндэру прапаноў - Тару Кернісала, каардынатар праектаў, аддзел праектаў і праграм
12:00 - 12:20 Пытанні і адказы
12:20 - 13:00 Фінансавыя і дамоўныя аспекты тэндэру прапаноў - Вайда Кудабіене, кіраўнік аддзела фінансаў, кантрактаў і аўдыту; Гінтарас Павілаціс, мэнэджэр па фінансах і кантрактах
13:00 - 13:30 Пытанні і адказы
13:30 - 14:00 Кава-паўза
14:00 - 16:00 Трэнінг па распрацоўцы праектаў і складанні прапаноў (базавы і прадвінуты) у межах праграмы "Дом узаемаразумення"
16:00 - 16:15 Кава-паўза
16:15 - 18:00 Трэнінг па распрацоўцы праектаў і складанні прапаноў (працяг) у межах праграмы "Дом узаемаразумення"