29 лістапада. Ужо зусім хутка адбудзецца фінал конкурсу сацыяльных стартапаў SAP up Беларусь 2018
Фінал конкурса сацыяльных стартапаў SAP up Belarus
У фінале конкурсу выступяць 11 фіналістаў, якіх прафесійнае журы ацэньвала цягам кастрычніка-лістапада праз платформу SAP.
Праекты паспраборнічаюць за галоўны прыз — 10.000 BYN і дзве паездкі ў Еўрасаюз. Усе фіналісты SUP UP патрапяць у трэк навучання Social Weekend 13.
Акрамя таго, у праграме: вынікі фінала конкурсаў у Казахстане ды Арменіі, якія прадставіць расійскі эксперт у сацыяльным прадпрымальніцтве, дырэктар Фонда медыяпраектаў і сацыяльных праграм Gladway Уладзімір Вайнэр (г. Масква), лепшыя ролікі сацыяльнай рэкламы.
Арганізатар конкурса SAP — адзін з сусветных лідараў на рынку карпаратыўных дадаткаў. Кампанія дапамагае арганізацыям любога маштабу ды спецыялізацыі больш эфектыўна кіраваць сваім бізнесам. Конкурс SAP UP заснаваны кампаніяй SAP СНД у 2015 годзе. Галоўная мэта конкурсу — стварэнне асяроддзя для экспертнай ды фінансавай падтрымкі сацыяльных стартапаў бізнес-супольнасцю. У межах конкурсу SAP патрымлівае лепшыя практыкі сацыяльнага прадпрымальніцтва ў Расіі, Казахстане, Беларусі, а з 2018 г. — і ў Арменіі. Прыцягваючы да ўдзелу ў конкусе прадстаўнікоў камерцыйныя кампаніі, сектар дзяржаўнага кіравання і грамадскія арганізацыі SAP дапамагае сфарміраваць супольнасць, што спрыяе прасоўванню сацыяльнага прадпрымальніцтва як асобнага элемента эканомікі краіны.
Партнёры конкурса ў Беларусі:
Каардынатары конкурса SAP UP 2018 в Беларусі:
Інфармацыйныя партнёры: