3-ці Рэспубліканскі сацыяльны форум 2016: Сацыяльныя інавацыі ва ўмовах сучасных выклікаў

Дортмундскі міжнародны адукацыйны цэнтр, Мінскі міжнародны адукацыйны цэнтр імя Ёханэса Рау

з 2016-04-21 (увесь дзень) да 2016-04-22 (увесь дзень)

Мінскі міжнародны адукацыйны цэнтр імя Ёханэса Рау, пр. Газеты "Правда", 11

21-22 красавіка 2016 года ў Мінску пройдзе 3-ці Рэспубліканскі сацыяльны форум.

Партнёры мерапрыемства:

- некамерцыйная арганізацыя ОДБ Брусель (Бельгія).

- міжнароднае асветніцкае грамадскае аб'яднанне "АКТ" (Беларусь).

- асветніцкая ўстанова "Офіс еўрапейскай экспертызы і камунікацыяў" (Беларусь).

 

Мэта Форуму - вызначэнне асноўных накірункаў і прыярытэтаў развіцця інавацый у сацыяльнай сферы Беларусі.

Госці Форуму даведаюцца пра сучасныя трэнды развіцця сацыяльнай сферы і такія вызначэнні як "сацыяльная эканоміка", "сацыяльныя інавацыі", "сацыяльныя інвестыцыі", "сацыяльнае прадпрымальніцтва" ды інш.

Тэматычныя секцыі Форуму:

1. Інавацыі ў развіцці сферы сацыяльнага абслугоўвання: паліятыўная дапамога дзецям, праца з ахвярамі дамашняга гвалту, прафілактыка ВІЧ-інфекцыі, барацьба са СНІД і сухотамі.

2. Формы і віды дзейнасці ў сацыяльнай сферы: сацыяльнае прадпрымальніцтва, развіццё інструментаў "народнага фінансавання" сацыяльна значных праектаў ды інш.

3. Канвенцыя ААН аб правах людзей з інваліднасцю - першыя крокі на шляху рэалізацыі: паўнавартасны ўдзел людзей з абмежаваннямі ў жыцці грамадства, ліквідацыя дыскрымінацыі і сацыяльная інтэграцыя, мабільнасць, нацыяльнальны механізм рэалізацыі Канвенцыі ААН аб правах людзей з інваліднасцю ў Беларусі.

 

Удзельнікі Форуму абмяркуюць  развіццё сектару сацыяльнага обслугоўвання ў Беларусі з улікам інавацыяў, пашырэнне сацыяльных паслуг некамерцыйных арганізацый уразлівым групам насельніцтва, пытанні дзяржаўнай сацыяльнай замовы і бюджэтнага фінансавання, роля бізнесу ў вырашэнні сацыяльных праблем, развіццё сацыяльнага прадпрымальніцтва і пошук новых крыніц фінансавання сацыяльнай сферы.

 

Падчас Форуму пройдуць  майстар-класы, выставы і прэзентацыі, прэс-канферэнцыі ды інш.

 

На мерапрыемства запрашаюцца:

- беларускія і замежныя недзяржаўныя некамерцыйныя арганізацыі;

- мясцовыя і рэспубліканскія органы кіравання;

- беларускія і замежныя эксперты;

- камерцыйныя арганізацыі.

Палітычныя партыі і рухі не могуць удзельнічаць у мерапрыемстве.

 

Анлайн-рэгістрацыя ўдзельнікаў Форуму ажыццяўляецца да 3 красавіка 2016 года.

 

Даведкі па тэл.: (017) 297 69 22 (спадарыня Таццяна Берняковіч, спадарыня Наталля Гірыс).