"Офіс за дэмакратычную Беларусь": Падзеі 2014 года ў фота, медыя, артыкулах

Вольга Стужынская, дырэктар Офіса за дэмакратычную Беларусь (Брусель)

"Офіс за дэмакратычную Беларусь" (Брусель) прэзентуе вынікі 2014 - значныя падзеі ў фотаздымках, медыя і артыкулах. Мы сабралі для Вас лепшыя матэрыялы, каб нагадаць пра самыя цікавыя вынікі нашае працы ў 2014 годзе. Чытайце і глядзіце мультымедыя пра 2-гі Еўрапейскі міжкультурны фестываль, дзейнасць праграмы "Дом узаемаразумення", сектарныя дыскусіі і сустрэчы с прадстаўнікамі НДА і мясцовай ўлады,  экспертныя сустрэчы ў галіне вышэйшай адукацыі і энергетыкі, адкрытыя лекцыі ды іншыя падзеі.

Сектарныя дыскусіі, трэнінгі і інфармацыйныя дні

На працягу 2014 года "Офіс за дэмакратычную Беларусь" сумесна з беларускімі арганізацыямі-партнёрамі ладзіў разнастайныя мерапрыемствы ў сферы адукацыі, развіцця патэнцыялу НДА, супрацоўніцтва з мясцовымі ўладамі Беларусі і ў пашырэнні еўрапейскіх каштоўнасцей і найбольш удалых практык.

Больш за 635 прадстаўнікоў НДА, рэгіянальных уладаў і ведамстваў прынялі ўдзел у адукацыйных трэнінгах па лідарстве, сектарных дыскусіях і навучанні метаду ацэнкі патрэбаў мясцовых супольнасцей у межах праграмы "Дом узаемаразумення". У 2014 годзе кансультатыўную дапамогу атрымалі больш за 120 арганізацый.

Глядзіце стужку асноўных падзей 2014 года:

Сектарныя дыскусіі, інфармацыйныя дні, трэнінгі 2014 on Dipity.  

2-гі Еўрапейскі міжкультурны фестываль

2-гі Еўрапейскі міжкультурны фестываль прайшоў з 4 па 14 верасня 2014 года і сабраў больш за 1750 удзельнікаў з Беларусі, Бельгіі, Германіі, Брытаніі, Фінляндыі, Славакіі, Грузіі, Малдовы і іншых краін. У межах Фестывалю былі арганізаваныя 4 творчых конкурсы, майстар-класы і трэнінгі, лекцыі і дыскусіі, кінапрагляды і сустрэчы.

Падзеі Фестывалю прайшлі ў Мінску, Гродна, Брэсце і Магілёве намаганнямі некалькіх беларускіх грамадскіх арганізацый і міжнародных партнёраў.

На 2-ім Еўрапейскім міжкультурным фестывалі Амбасадар Яе Вялікасці Брус Бакнэл даў студэнтам адкрыты ўрок ангельскай мовы. Амбасадар Брытаніі адказаў на пытанні за кубкам гарбаты ў кафэ Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі і ўпершыню ў сваім Твітары абверг знакаміты стэрэатып пра тое, што "амбасадары ня робяць "сэлфі".

Абмеркаванне рэформаў у сферы вышэйшай адукацыі

У лістападзе Беларусь наведала дэлегацыя Абсерваторыі Вялікай Хартыі Еўрапейскіх універсітэтаў. Візіт у Мінск міжнароднай арганізацыяй быў аднесены да спецыяльных мерапрыемстваў 2014 года і можа разглядацца пэўным крокам наперад у справе інтэграцыі Беларусі ў міжнародную сістэму вышэйшай адукацыі.

Таксама рэформы ў сферы вышэйшай адукацыі Беларусі былі абмеркаваныя ў Мінску  праз некалькі тыдняў прадстаўнікамі Еўракамісіі, Рады Еўропы і Назіральнай групы Балонскага працэсу. 

 

Пашырэнне агульна-еўрапейскіх каштоўнасцей

У 2014 годзе ОДБ ладзіў серыю мерапрыемстваў па пашырэнні прынцыпаў гендэрнай роўнасці, удзеле грамадскіх арганізацый у сацыяльным жыцці і абмеркаванні палітыкі краін ЕС ў адносінах да Беларусі.

Каб быць бліжэй да нашых калег, партнёраў і чытачоў, з 2014 года ОДБ прысутнічае ў сацыяльных сетках Facebook і Twitter, а таксама быў адноўлены сайт, каб зрабіць яго больш зручным для  карыстальнікаў.  Цяпер Вы можаце падпісацца на рассылку і штотыдзень атрымліваць апдэйты па адкрытых конкурсах, семінарах, стажыроўках, стыпендыях ды іншых цікавых прафесійных магчымасцях.

Дзякуем, што былі з намі, і да сустрэчы ў 2015!