Мерапрыемствы ў розных гарадах

пан, 2007-11-12 07:00

Артур Клінаў знаёміць са сваім новым раманам французскую і бельгійскую сталіцы

Раман Артура Клінава “Менск. Горад СОНца” працягвае сваё пераможнае шэсце па Еўропе. Прэзентацыі кнігі з удзелам аўтара адбыліся 7 лістапада ў Парыжы і 12 лістапада ў Бруселі з ініцыятывы і па спрыянні “Офіса за дэмакратычную Беларусь”  і асацыяцыі Belprojet (Парыж).


чцв, 2007-07-12 07:00

Нягледзячы на пахмурнае надвор’е, беларуская летняя кінавечарына ў Бруселі сабрала поўную залю. Паказ фільмаў адбыўся 12 ліпеня ў Hanse-Office, Аб’яднаным прадстаўніцтве горада Гамбурга і федэральнай зямлі Шлезвіг-Гольштайн у Еўразвязе. Гэта ўжо другая імпрэза, якая праводзіцца размешчаным у Бруселі «Офісам за дэмакратычную Беларусь» у кааперацыі з Hanse-Office.


чцв, 2007-05-24 07:00

“Офіс за дэмакратычную Беларусь” падтрымлівае ў студэнтаў Дрэздэнскага тэхнічнага універсітэта цікавасць да нашай краіны.


пят, 2007-04-27 07:00

27 красавіка “Офіс за дэмакратычную Беларусь” у супрацоўніцтве з Хансэ-Офісам (Hanse-Office), Нямеччына, зладзіў інфармацыйную вечарыну, прысвечаную 21 гадавіне выбуху на Чарнобыльскай АЭС.  


пан, 2007-03-26 07:00

У Бруселі працягваюцца акцыі, прымеркаваныя да Дня Волі. 24 сакавіка адбыўся паказ стужкі Юрыя Хашчавацкага “Плошча”, а таксама канцэрт салідарнасці з Беларуссю славацкай спявачкі Петры Джордан. Імпрэзы мелі вялікі поспех: агулам фільм і канцэрт наведалі каля 70 чалавек.


пят, 2007-03-16 06:00

У Бруселі пачаліся імпрэзы, прысвечаныя гадавіне сакавіцкіх падзеяў у цэнтры Менску. У рамках мерапрыемстваў – выстава менскіх фатографаў, якія здымалі леташнія падзеі на Кастрычніцкай плошчы ў Менску, прагляд фільму рэжысёра Юрыя Хашчавацкага “Плошча”. Учора ўвечары ў кавярні Grand Prix Bar адбыўся паказ спектакляў “Свабоднага тэатру” пад кіраўніцтвам Мікалая Халезіна.


Старонкі