Мерапрыемствы ў розных гарадах

чцв, 2008-11-06 16:18

Учора ўвечары  ў нямецкім горадзе Дрэздэн адбылося адкрыццё выставы “Візуальны код часу: постсавецкае мастацтва плаката Беларусі”, падрыхтаванай "Офісам за дэмакратычную Беларусь" і Беларускім саюзам дызайнераў пры падтрымцы нямецкай фундацыі Роберта Боша і Амерыканскага фонда Маршала (Браціслава).

 


пан, 2008-11-03 17:47

5 лістапада а 21 гадзіне ў Дрэздэнскім клубе  AQUARIUM  адбудзецца адкрыццё выставы плаката  “Візуальны код часу: постсавецкае мастацтва плаката  Беларусі”. Дрэздэн, знакаміты сваёй галерэяй, стане трэцім еўрапейскім горадам, які прыме вандроўную выставу, падрыхтаваную “Офісам за дэмакратычную Беларусь” і Беларускім саюзам дызайнераў пры падтрымцы " нямецкай фундацыі Роберта Боша і Амерыканскага фонда Маршала (Браціслава).

 


пят, 2008-10-31 11:09

24 кастрычніка ў Берлінскай галерэі Für Fortgeschrittene, адбылося адкрыццё выставы "Візуальны код часу: постсавецкае мастацтва плаката Беларусі"


пят, 2008-10-17 18:38

24 кастрычніка а 19:00 у Берлінскай галерэі Für Fortgeschrittene, што месціцца па адрасе: Schwedenstr.13 13359 Berlin, адбудзецца адкрыццё выставы пад назвай “Візуальны код часу: постсавецкае мастацтва плаката Беларусі”.

У экспазіцыю ўключаныя работы 16 плакатыстаў, што ахопліваюць перыяд ад пачатку 1970-х гг. да цяперашняга часу. Плакаты, якія адлюстроўваюць дэмакратычныя павевы, далі пачатак новай эпосе ў беларускім мастацтве. У гэты час з’явілася шмат твораў, што ўвасаблялі ўжо не сацыялістычны рэалізм, дамінанты ў савецкай эстэтыцы, а тагачасныя тэндэнцыі графікі і выяўленчага мастацтва. У працы мастакоў-плакатыстаў відавочны пошук асаблівай ідэнтычнасці для такога сацыяльнага феномену, як “Homo Sovieticus”. Выбар у якасці сродку выяўлення плаката ёсць прыкладам актыўнай грамадзянскай пазіцыі аўтараў, якія па прафесіі з’яўляюцца дызайнерамі. Шмат якія плакаты маюць непрыхаваны антытаталітарны змест.


пят, 2008-10-10 19:11

7 кастрычніка ў Варшаўскай галерэі ZOYA, якая месціцца па адрасе: ul. Kopernika 32 m. 8 00-336 Warszawa, адкрылася выстава пад назвай “Візуальны код часу: постсавецкае мастацтва плаката Беларусі”. Польская сталіца – першы горад, які прывітаў ў сябе вандроўную выставу, падрыхтаваную “Офісам за дэмакратычную Беларусь” пры падтрымцы нямецкай фундацыі Роберта Боша і Амерыканскага фонда Маршала (Братыслава). У рамках нашага праекта творы выдатных беларускіх мастакоў-плакатыстаў пабачаць аўдыторыі розных гарадоў Заходняй Еўропы і будуць надалей вандраваць па сталіцах кантынента, а таксама, спадзяемся, і па краінах Паўночнай Амерыкі.


аўт, 2008-09-09 17:42

8 верасня “Офіс за дэмакратычную Беларусь” сумесна з нямецкай фундацыяй Hanse Office арганізавалі паказ дакументальнага фільма маладога рэжысёра з Германіі Себастыяна Хайнцэля  (Sebastian Heinzel ) “89 міліметраў”. Некалькі год таму ён здзейсніў падарожжа па Беларусі, каб пазнаёміцца з тым, як жывуць і ўспрымаюць свабоду маладыя людзі ў краіне так званай “апошняй дыктатуры Еўропы”.


пят, 2008-05-16 18:18

10 траўня ў рамках святкавання Дзён Еўропы ў Парыжы французская арганізацыя La Maison d’Europe et d’Orient (“Дом Еўропы і Усходу”) вырашыла правесці міні-фестываль усходне- і паўднёваеўрапейскіх культур, якія да гэтага часу застаюцца малавядомымі ў так званай Старой Еўропе.
Дзякуючы намаганням “Офісу за дэмакратычную Беларусь” (Брусель) і арганізацыям Belprojet і Perspectives Biélorussiennes , што займаюцца папулярызацыяй беларускай культуры ў Францыі, на фестывалі была прадстаўлена і наша краіна.
Фотарэпартаж


чцв, 2008-05-08 20:09

4 траўня з ініцыятывы “Офіса за дэмакратычную Беларусь” адбылася інфармацыйная сустрэча са студэнтамі Адрыятычнага каледжу аб’яднанага свету (Трыест, Італія), прымеркаваная да гадавіны самай маштабнай тэхнагеннай катастрофы ў свеце – выбуху на Чарнобыльскай АЭС.


чцв, 2008-04-10 07:00

9 красавіка  прадстаўнікі “Офіса за дэмакратычную Беларусь” паўдзельнічалі ў інфармацыйнай вечарыне ў г. Генце (Бельгія), прачытаўшы лекцыю для студэнтаў эканамічнага факультэта мясцовага універсітэта . Чытанні па Беларусі былі арганізаваныя нідэрландскай грамадскай арганізацыяй Пакт Крысці.


чцв, 2008-03-27 18:27

Natalia Makushina, interpreter, Alhierd BaharevichСумеснымі высілкамі “Офіса за дэмакратычную Беларусь”, Хансэ-Офіса (Hanse-office in Brussels) і Гамбургскай фундацыі па падтрымцы палітычна пераследаваных  (Hamburger Stiftung für politisch Verfolgte) у Бруселі была зладжана дыскусія па праблемах свабоды слова ў Беларусі.


Старонкі