Першае месца ў фінале дзявятага рэспубліканскага конкурсу школьных каманд, прысвечанага тэме "Еўрапейскія аб’яднанні: учора, сёння, заўтра", заваявала каманда "Таварыства ананімных еўрапейцаў" з Берасця.
Сёлета ў конкурсе ўзялі ўдзел 12 каманд. У фінал, які праводзіўся ў Вільні з ласкавай дапамогай абмасады Швецыі, патрапілі тры каманды. За галоўны прыз – пазнавальнае падарожжа ў Брусель, якое арганізуе «Офіс за дэмакратычную Беларусь» таксама змагаліся каманды "Разам" з Маладзечна і "Еўра-М" з Магілёва, якія занялі адпаведна 2-е і 3-е месцы.