2 сакавіка ў Бруселі ў офісе Пастаяннага Прадстаўніцтва Каралеўства Швецыі ў Еўрапейскім Саюзе адкрыецца фотавыстава “19 снежня вачыма журналістаў”, на якой будуць выстаўлены 46 фотаздымкаў 7 беларускіх фатографаў.
Ксенія Авімава,Сяргей Балай, Дзмітры Брушко,Уладзімір Грыдзін, Вадзім Заміроўскі, Аляксандр Зянкоў і Аляксей Мацюшкоў дапамогуць убачыць падзеі 19 снежня ў Мінску праз аб’ектывы сваіх фотакамер.
Арганізатарамі мерапрыемства выступаюць“Офіс за дэмакратычную Беларусь” і Беларуская асацыяцыя журналістаў за падтрымкай International Media Support , Міжнароднай федэрацыі журналістаў і Пастаяннага Прадстаўніцтва Каралеўства Швецыі ў Еўрасаюзе.
Адкрыццё выставы будзе суправаджацца дыскусіяй, падчас якой сябры Беларускай асацыяцыі журналістаў прадставяць інфармацыю па сітуацыі са свабодай СМІ ў Беларусі і адкажуць на пытанні аўдыторыі. Мадэратарам дыскусіі выступіць амбасадар Швецыі Даг Хартэліус (Dag Hartelius).
Адкрыццё выставы адбудзецца па адрасе: Square de Meeûs 30, 1000 Brussels.
Ксенія Авімава
Фотакарэспандэнт Інфармацыйнай агенцыі БелаПАН.
Зрабіла невялікі праект, прысвечаны тэатральным студыям у выпраўленчых калоніях Беларусі, працягвае працаваць над тэмай – здымае гісторыі з жыцця былых зняволеных. Удзельнічала ў чатырох калектыўных выставах у Мінску, Кіеве і Струсбургу, таксама правяла тры персанальныя выставы ў Таліне і Мінску.
Сяргей Балай
Фотакарэспандэнт Наваполацкай гарадской газеты «Химик». Супрацоўнічаў з сайтам XIMIK.INFO, рэгіянальнымі і рэспубліканскімі газетамі. Сёння працуе журналістам і фотакарэспандэнтам электроннай газеты «Салідарнасць» (www.gazetaby.com ), а таксама фотакорам выдання “Абажур” (БАЖ). Фатаграфаваў для многіх беларускіх і замежных друкаваных выданняў. Правёў дзве персанальныя выставы ў Наваполацку, у 2008 г. заняў другое месца на конкурсе «Беларусь вачыма журналістаў».
Дзмітры Брушко
Працаваў фотакарэспандэнтам у газетах «Знамя Юности», «Народная газета», «Белгазета», «Комсомольская правда в Белоруссии», супрацоўнічаў з агенцыямі «Agence France Presse», «Associated Press», ВД «Коммерсант».
Уладзімір Грыдзін
Фотакарэспандэнт інфармацыйнай агенцыі БелаПАН. У сакавіку 2009 года ў Празе удзельнічаў у выставе «Real Belarus» у рамках фестывалю «One World».
Вадзім Заміроўскі
Працаваў у газетах «Знамя юности», «Минский курьер», супрацоўнічаў з агенцыяй «ИТАР-ТАСС». Сёння працуе фотакарэспандэнтам «БелГазеты». Удзельнік выставаў у Мінску, Маскве, Кіеве.
Аляксандр Зянкоў
1992 г. – пазаштатны карэспандэнт газеты «Никопольская правда» (Украіна)
1993 г. – фотакарэспандэнт газеты «Пiвдэнна зоря («Южная звезда»)» (Украіна)
1994 г. – фотакарэспандэнт газеты «Адзiнства («Единство»)» (Беларусь, Барысаў)
1997 г. – фотакарэспандэнт газеты «Курьер из Борисова»
Сёння працуе ў фармаце фрыланс з www.borisov-e.info, www.phl.ua.
Сябра Беларускай асацыяцыі журналістаў і Беларускага грамадскага аб'яднання «Фотамастацтва».
2003 г. – выстава «17 год трагедыі», прысвечаная наступствам аварыі на Чарнобыльскай АЭС.
З 2009 г. Праводзіць семінары па фатаграфіі для журналістаў. Фотаздымкі Аляксандра Зянкова можна перыядычна пабачыць у рэкламна-інфармацыйнай паліграфіі, афармленні гарадскіх фасадаў.
Аляксей Мацюшкоў
Пачынаў працаваць у Беларускім тэлегрфным агенцтве БелТА, пазней супрацоўнічаў з газетамі «Знамя юности» и «Комсомольская правда в Белоруссии».
Сёння працуе ў штотыднёвым часопісе «Обозреватель», актыўна супарцоўнічае з маскоўскім бюро інфармацыйнага агенцтва AFP, агенцыямі "FOTOXPRESS" і “ROSFOTO”.
Удзельнічаў у выставах у Кіеве («Бiлоруска visna-2009»), меў персанальную выставу ў Мінску ў 2009 г., персанальную выставу ў Баку (Азербайджан) у рамках «Дзён моладзі СНД»
