9 красавіка прадстаўнікі “Офіса за дэмакратычную Беларусь” паўдзельнічалі ў інфармацыйнай вечарыне ў г. Генце (Бельгія), прачытаўшы лекцыю для студэнтаў эканамічнага факультэта мясцовага універсітэта . Чытанні па Беларусі былі арганізаваныя нідэрландскай грамадскай арганізацыяй Пакт Крысці.
Кіраўніца ОДБ Вольга Стужынская прапанавала кароткую гістарычную даведку пра краіну і ахарактарызавала сучасную сітуацыю ў Беларусі. Бельгійскіх студэнтаў цікавілі найперш палітычная і эканамічная сітуацыя ў краіне, а таксама інвестыцыйны клімат і развіццё супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Еўразвязам.
Пасля лекцыі наведвальнікам іпрэзы была прадэманстравана дакументальня стужка Юрыя Хашчавацкага “Плошча”.
