5 лістапада а 21 гадзіне ў Дрэздэнскім клубе AQUARIUM адбудзецца адкрыццё выставы плаката “Візуальны код часу: постсавецкае мастацтва плаката Беларусі”.
Дрэздэн, знакаміты сваёй галерэяй, стане трэцім еўрапейскім горадам, які прыме вандроўную выставу, падрыхтаваную “Офісам за дэмакратычную Беларусь” і Беларускім саюзам дызайнераў пры падтрымцы " нямецкай фундацыі Роберта Боша і Амерыканскага фонда Маршала (Браціслава).
З 7 па 21 кастрычніка жыхары Варшавы мелі магчымасць пазнаёміцца з экспазіцыяй, што аб’яднала творы 15 беларускіх аўтараў, у галерэі Zoya, пазней ужо ў Берлінскай галерэі Für Fortgeschritteneяе віталі нямецкія гледачы і прадстаўнікі беларускай дыяспары ў Германіі.
Дзякуючы арганізатарам, наведвальнікі выставы могуць знесці з сабой часцінку Беларусі ў выглядзе каталога, што змяшчае 44 рэпрадукцыі плакатаў, аздобленыя тлумачальнымі надпісамі і ўступным тэкстам на беларускай і ангельскай мовах.
Выстава прабудзе ў Дрэздэне да 30 лістапада.
"Офіс за дэмакратычную Беларусь" выказвае падзяку клубу AQUARIUM , а таксама ўсім астатнім арганізатарам праекта за супрацу.