пан, 2016-02-22 08:57
|
|
|
|
чцв, 2015-12-24 12:53
Шаноўныя калегі, партнёры і любыя сябры, Віншуем Вас з надыходзячымі святамі. Жадаем светлых Калядаў і шчаслівага Новага года. Хай не абмінуць Вас радасць, поспех і дабрабыт. Шчыра вашыя, ОДБ Брусель.
|
|
|
|
аўт, 2013-12-17 17:06
6 па 9 снежня Брусель наведалі пераможцы агульнанацыянальнай алімпіяды "Што я ведаю пра Еўропу?", каманда "Беларускае кола". "Офіс за дэмакратычную Беларусь" выступіў адным з партнёраў інтэлектуальнага спаборніцтва і арганізатарам і фундатарам галоўнага прызу - падарожжа ў Брусель.
|
|
|
|
сер, 2013-12-04 16:47
Напрыканцы тыдня на запрашэнне "Офіса за дэмакратычную Беларусь" Брусель наведаюць пераможцы сёлетняга конкурсу "Што я ведаю пра Еўропу?" - каманда разумнікаў і разумніц з Навагрудка - "Беларускае кола". Юныя інтэлектуалы пазнаёмяцца з гісторыяй і архітэктурай Бельгіі, здзейсняць падарожжа ў адзін з самых прыгожых еўрапейскіх гарадоў - Бруге, пабачаць арыгіналы карцін сусветна вядомага мастака-сюррэаліста Рэнэ Магрыта, даведаюцца пра знакамітыя сімвалы Бруселя, змогуць спраўдзіць свае навыкі ў веданні замежных моваў, адчуюць смак сапраўднай цукровай вафлі, і яшчэ шмат чаго цікавага.
|
|
|
|
пан, 2013-09-23 11:01
Беларускі фатограф Віталь Бразоўскі, які перамог у фотаконкурсе "Еўропа па суседстве", наведаў Бельгію. Пасля вяртання ў Мінск Віталь, які ніколі раней не падарожнічаў па краінах Заходняй Еўропы, падзеліцца сваімі ўражаннямі і прафесійным фотаздымкамі з чытачамі нашага сайта. Конкурс "Еўропа па суседстве" праходзіў у межах "Еўрапейскага міжкультурнага фестывалю 2013", зладжанага "Офісам за дэмакратычную Беларусь" сумесна з беларускімі партнёрамі.
|
|
|
|
пан, 2013-04-15 16:00
У славацкім выдавецтве "Kalligram" (Браціслава) выйшаў у свет англійскі пераклад папулярнай кнігі Уладзімера Арлова і Зьмітра Герасімовіча "КРАІНА БЕЛАРУСЬ" – "THIS COUNTRY CALLED BELARUS. AN ILLUSTRATED HISTORY". Аўтар перакладу і ўступнага слова да англійскамоўных чытачоў – знакаміты брытанскі беларусіст прафесар Джым Дынглі. Ідэя гэтага выдання з’явілася даўно, але набыла рэальныя абрысы, калі ёю натхнілася каманда "Офіса за дэмакратычную Беларусь".
|
|
|
|
чцв, 2012-12-20 00:00

18 снежня ў Бруселі адчынілася выстава беларускага фотажурналіста Сяргея Балая "Беларусь у здымках: штодзённае жыццё і глыбей", арганізаваная "Офісам за дэмакратычную Беларусь" у супрацоўніцтве з Сакратарыятам Кіроўчага камітэту Форума грамадзянскай супольнасці "Усходняга партнёрства". Падчас калядна-навагодняй імпрэзы госці мерапрыемства змаглі даведацца пра новую грамадскую арганізацыю, што будзе спрыяць актыўнай рабоце Форума, і пазнаёміцца з працамі таленавітага беларускага фатографа.
|
|
|
|
пан, 2012-12-17 14:12
18 снежня ў Бруселі "Офіс за дэмакратычную Беларусь" адчыніць дзверы выставы фотажурналіста Сяргея Балая "Беларусь у здымках : штодзённае жыццё і глыбей".
Калядна-навагодняя імпрэза — частка праекта ОДБ, накіраванага на папулярызацыю набыткаў беларускай культуры ў Заходняй Еўропе. Ужо ў аўторак Сяргей Балай дапаможа бельгійскай публіцы адкрыць для сябе Беларусь як краіну са старажытнай гісторыяй, падгледзець за жыццём і бытам беларусаў, даведацца пра нашыя традыцыйныя святы і рамёствы.
|
|
|
|
аўт, 2012-12-11 20:46
Тэкст: Таіса Ганчарук

Самалёт імкліва ўзлятаў, рассякаючы крыламі паветра. Мірна ўладкоўваліся ў крэслах дасведчаныя пасажыры, хтосьці з перасцярогай пазіраў у ілюмінатар. Штуршок. Самалёт выраўнаваў курс. Ух, мы зрабілі гэта! Таксі нясе нас па ярка асветленай трасе. Вось гэта хуткасць, лепш не буду глядзець на прыборную дошку! Божа, мы ў Бельгіі! У Б-е-л-ь-г-і-і! Усяго 1.5 гадзіны таму мы садзіліся на самалёт у Варшаве, 14 гадзін таму - выязджалі з роднага Брэста. Вам верыцца? Добры дзень, Брусель. Мы твае новыя госці, вельмі прыемна.
|
|
|
|
чцв, 2012-11-08 01:22

Тэкст: Павел Абламскі
Такая дзіўная назва не павінна ўводзіць у зман чытача. Таварыства не з’яўляецца нейкай падпольнай структурай, але аб’ядноўвае берасцейскіх школьнікаў, што перамаглі ўжо ў IX конкурсе школьных каманд "Што я ведаю пра Еўропу". Фінал сёлетнега конкурса адбыўся летам у Вільні, дзе ў будынку шведскай амбасады "Таварыства ананімных еўрапейцаў" у бязлітаснай і безкампраміснай барацьбе здабыла перамогу і атрымала права паехаць у еўрапейскую сталіцу.
|
|
|
|