Учора, 11 верасня, у фотаздымках.

Учора Еўрапейскі міжкультурны фестываль правёў тры вялікія мерапрыемствы.

Раніца пачалася з лекцыі для супрацоўнікаў Рэспубліканскага інстытуту вышэйшай школы "Досвед Малдовы ў Балонскіх транфармацыях". Эксперт, аспірант Лонданскага ўніверсітэта  Лаубора Дарына Балтаг распавяла пра тое, як працэс далучэння да агульнаеўрапейскай прасторы вышэйшай адукацыі ішоў на яе радзіме".

 Глядзець фотаальбом

Удзень адбылася сустрэча па наладжванні кантактаў паміж некамярцыйнымі арганізацыямі з краін Еўрасаюзу, Беларусі і Усходняга партнёрства, якія працуюць у сферы сацыяльнай інклюзіі. У сустрэчы ўдзельнічала больш за 40 арганізацый. Папярэдне адбылася экскурсія па аб'ектах сацыяльнага прадпрымальніцтва ў Мінску.

Глядзець фотаальбом

І нарэшце, увечары адбыўся ўрачысты прыём з нагоды закрыцця Еўрапейскага міжкультурнага Фестывалю. У праграме: узнагароджанне пераможцаў конкурсаў малюнка, эсэ і фотаздымка.

Глядзець фотаальбомы: Першы   Другі   Трэці

Больш матэрыялаў неўзабаве з'явяцца на нашым сайце.

ОДБ