Паездка ў Брусель - галоўны прыз творчых конкурсаў Еўрапейскага міжкультурнага фестывалю

Напрыканцы закрыцця Еўрапейскага міжкультурнага фестывалю пераможцы творчых конкурсаў падчас урачыстай цырымоніі атрымалі дыпломы і памятныя падарункі. Гран-пры конкурсаў фестывалю - падарожжа ў Брусель - выйгралі прызёры конкурсу фатаграфіі "Еўропа побач з намі" і конкурсу эсэ "Мой любімы горад Беларусі". Узнагароды атрымалі таксама і самыя маленькія фіналісты творчых спаборніцтваў фестывалю, аўтары лепшых дзіцячых малюнкаў конкурсу "Мая Еўропа".

Уладальнікам гран-пры творчага конкурсу фатаграфіі "Еўропа побач з намі" у гэтым годзе стаў малады беларускі фатограф Андрэй Лянкевіч, які выйграў паездку ў Брусель. На конкурс Еўрапейскага міжкультурнага фестывалю малады аўтар даслаў працу пад рубрыкай "Людзі ў навінах". Лепшы фотаздымак творчага Фотаконкурс "Еўропа побач з намі". Андрэй Лянкевіч, 1 месцафотаконкурсу "Еўропа побач з намі" распавядае пра жыхарку Станіславу Аніскевіч, "якая вяртаецца ў Беларусь ад ўнука Івана, які жыве ў Літве з бацькам". Вёска, дзе жыве Станіслава Аніскевіч,  падзелена мяжой Беларусі і Літвы на дзве часткі. Каталіцкая царква і могілкі размешчаны на Літве ў Нарвілішках, а большасць жыхароў - на Беларусі, у Піцкунах.

Другое месца ў фотаконкурсе заняў Уладзіслаў Сакалоўскі - аўтар фотаздымка пра беларускую мову. Другі фіналіст конкурсу "Еўропа побач з намі" даслаў кадр з выявай дзіцяці за чытанкай у вёсцы Гервяты Гарадзенскай вобласці, што знаходзіцца побач з літоўскай мяжой.

Трэцім фіналістам конкурсу фатаграфій у межах Еўрапейскага міжкультурнага фестывалю стала Святлана Паўловіч - аўтарка зрабіла фотаздымак з сельскага наваколля.

Фатографы-фіналісты Святлана Паўловіч і Ўладзіслаў Сакалоўскі атрымалі ў якасці ўзнагарод з'ёмныя кампутарны дыск. Лепшыя па выніках анлайн-галасавання працы ўдзельнікаў фотаконкурсу "Еўропа побач з намі" можна пабачыць па спасылцы.

Падарожжа ў Брусель у якасці гран-пры творчага конкурсу эсэ "Мой любімы горад Беларусі" у межах Еўрапейскага міжкультурнага фестывалю выйграў Мікіта Волкаў. Аўтар даслаў на конкурс эсэ пра родны Барысаў. Горад на Бярэзіне, рамантычны і старажытны "Бярозаў", памятае полацкіх князёў, заваёўніка Напалеона, а таксама росквіт савецкай індустрыялізацыі. Твор пад назвай "Бярозаў горад на скрыжаванні" галоўнага пераможцы конкурсу эсэ "Мой любімы горад Беларусі" можна прачытаць тут.

Другое месца ў літаратурным творчым конкурсе заняла Ганна Чакур са сваёй працай "Да Маці Божай Любячай...". У сваім творы аўтарка распавядае пра месца цудаў, "вёсачку на беразе Віліі", дзе зараз хат няшмат, усяго пяць. Вёска Дубок знакаміта "лясной капліцай Маці Божай Нястомнай Дапамогі", да якой прыязджаюць ня толькі з Мінску, але і з суседняй Літвы. У эсэістычным творы Ганна Чакур распавядае пра гісторыю стварэння цудадзейнай каплічкі, прысутнасць жывой царквы ды Кальварыю. Апісанне жывапісных мясцін Астравеччыны, пранікнёны аповед пра мясцовую імшу - усё гэта можна прачытаць у творы аўтара "Да Маці Божай Любячай..." анлайн.

Трэцім прызёрам конкурсу эсэ "Мой любімы горад Беларусі" стала Людміла Кашпур з аповедам пра незвычайны Мінск, які захоўвае свае таямніцы. Па меркаванні аўтаркі, сённяшні Мінск увасабляе шмат культур, мае свае часовыя плыні і хавае свае тайны. Адкрываць для сябе Мінск можна кожны дзень - каб пераканацца ў гэтым, прачытайце эсэ пра "незвычайны" горад, тэкст фіналісткі даступны па гэтай спасылцы.

Як і фіналісты фотаконкурсу, абедзве аўтаркі лепшых эсэ атрымалі ў якасці прызоў электроную кніжку і з'ёмны кампутарны дыск.

Арганізатары творчага конкурсу дзіцячых малюнкаў "Мая Еўропа" вызначылі дзесяць пераможцаў-мастакоў. У склад журы конкурсу ўвайшлі грузінскі пісьменнік Дато Турашвілі, аўтар дзіцячай кнігі "Прыгоды капітана Танакі" Алесь Кудрыцкі, беларускі сцэнарыст Андрэй Курэйчык і гісторык Ніна Стужынская.

Фіналістамі конкурсу сталі:

1. Паўловіч Дзіяна (Віцебск,

2. Развенкова Яна (Мінск),

3. Сымантовіч Настасся (Мінск),

4. Лагун Максім (Мінск),

5. Сумарава Марыйка (Мінск),

6. Кацуба Усевалад (Мінск),

Дырэктар Офіса за дэмакратычную Беларусь Вольга Стужынская (справа) і намесьнік Амбасадара Яе Вялікасьці Дэвід Спайерс (злева)
Дырэктар Офіса за дэмакратычную Беларусь Вольга Стужынская (справа) і намесьнік Амбасадара Яе Вялікасьці Дэвід Спайерс (злева)

7. Дударонак Кацярына (Мінск),

8. Краснабаеў Данііл (Віцебск),

9. Хмыльніна Варвара (Віцебск),

10. Кванталіані Георгій (Мінск).

У творчым конкурсе лепшых малюнкаў у гэтым годзе прынялі ўдзел дзеці ва ўзросце ад 6 да 12 гадоў.

               

 

 

 

У сваіх творах канкурсанты адлюстравалі свае ўспаміны пра еўрапейскія гарады падчас вакацыяў, а таксама асабістыя ўяўленні пра Еўропу і яе краіны, часам з казачнымі сюжэтамі і нечаканым светаўспрыманнем.

Фіналісты конкурсу дзіцячых малюнкаў у якасці ўзнагарод атрымалі дыпломы і памятныя падарункі .

Урачыстая цырымонія закрыцця 2-га Еўрапейскага міжкультурнага фестывалю завяршылася выступамі творчых калектываў юных талентаў: перад гледачамі выступілі юныя танцоры, спевакі і артысты. 10-дзённы міжкультурны форум, насычаны ў гэтым годзе цікавымі лекцыямі, паказамі і дыскусіямі, паспяхова завяршыўся. Да сустрэчы на Еўрапейскім міжкультурным фестывалі 2015 !

ОДБ

ОДБ