Артыкулы

чцв, 2011-02-03 16:34

“Даведацца пра Беларусь больш можна тут” – такая спасылка стаіць на інтэрнэт-старонцы Вольгі Корбут. Вядомая савецкая гімнастка вырасла і пачала кар’еру ў беларускай Горадні. Настойлівасць і працаздольнасць беларускага “цуда з коскамі” далі, не больш ні менш, новае нараджэнне гімнастыцы як спорту, яе кранальная непасрэднасць збліжала спартовых і палітычных “халодных ворагаў” – СССР і ЗША. Так пачас спрэчак нараджаецца ісціна і перамагае сяброўства. Цалкам беларускі прынцып.


пят, 2010-10-29 15:31

http://www.nv-online.info/get_img?NrImage=2&NrArticle=12034Унікальнасць беларуса Барыса Кіта ў тым, што здабыўшы славу далёка па-за межамі краіны, ён не забыўся на свае карані і родную мову. У 2010 годзе першаму беларусу Свету стукнула 100 гадоў. Вучоны з сусветным імем, матэматык, фізік, хімік, доктар навук, сябра супольнасцей астранаўтаў, акадэмік Міжнароднай акадэміі астранаўтыкі, Кіт прымаў віншаванні ў нямецкім Франкфурце і як заўжды шмат казаў пра Беларусь.


чцв, 2008-06-26 19:19

Барыса Заборава лічаць першапраходцам многія сучасныя беларускія мастакі. Ён застаецца непераўзыйдзеным аўтарытэтам з таго часу, калі рэха яго творчых здабыткаў у Францыі дакацілася да Радзімы. Як раней Шагал і Суцін, Барыс Забораў прайшоў шлях станаўлення ў якасці вядомага мастака ў краіне, якая традыцыйна з’яўляцца заканадаўцай эстэтычнага пачуцця і вельмі патрабавальна ставіцца да тых, хто рызыкнуў заявіць пра свае творчыя амбіцыі.


пят, 2008-05-30 07:00

Городецкий Юрий Беларускі спявак Юры Гарадзецкі стаў фіналістам самага прэстыжнага ў свеце конкурсу выканаўцаў класічнай музыкі імя каралевы Елізаветы. Міжнародны конкурс акадэмічных музыкантаў праводзіцца ў бельгійскай сталіцы Бруселі з 1937 года.  Другая сусветная вайна на некаторы час перапыніла гэту традыцыю, аднак у 1951 г. конкурс быў узноўлены пад патранажам каралевы Елізаветы.


пят, 2008-05-30 07:00

Сярод навучэнцаў прэстыжнага бельгійскага Вышэйшага інстытута прыгожых мастацтваў ёсць адзін беларус. З Алегам Юшко мы пазнаёміліся на выставе, якую штогод ладзіць гэта ўстанова ў Генце. Фармат выставы не зусім звычайны: гледачы наведваюць мастакоў на іх працоўным месцы ў творчых студыях.
На здымку Алег Юшко


пят, 2008-04-25 13:56

Пошук ідэнтычнасці – працэс як унутраны так і вонкавы. А як нас ідэнтыфікуюць і распазнаюць у свеце? Безумоўна, калі ўнутраныя магчымасці былі абмежаваныя, што казаць пра вонкавыя, справа з гэтым пытаннем даволі цьмяная. Як Беларусь пазыцыянавала сябе на міжнароднай арэне? Пытанне вельмі амбіцыйнае, але прэцэдэнт ёсць – мастацтва плаката Беларусі.

У. Цеслер, С. Войчанка, Levis, 1999


аўт, 2008-02-19 19:07

Гэты горад не памятае сябе, але я памятаю яго, дзе б я ні быў. Я не магу жыць без яго і з ім не магу жыць у спакоі. Я п’ю яго, нібы салёную ваду, і не магу напіцца, ён не наталяе смагі і не дае спаць уночы, ён патрабуе, але не абяцае. Але ж, калі ты быў з ім аднойчы, ён не адпусціць цябе, а адпусціўшы, вернецца да цябе ў сне і пакліча назад



фота Jef Bonifacino


Старонкі