Артыкулы

пан, 2017-10-23 08:30

Создательницы проекта «Гэта Беларусь, дзетка!» и HiFive Belarus искренно любят Беларусь: людей, обычаи и традиции, города и деревеньки, местный уклад жизни. Особенности белорусов воспринимаются ими через полную призму фразы «Гэта Беларусь, дзетка!». Этой фразой можно смело объяснять все, что в нашей стране для иностранцев может быть дико и не понятно. В рамках программы Biz4all «Инкубатор социального предпринимательства» проект «Гэта Беларусь, дзетка!» решил продавать англоязычные туры по Минску для иностранцев. В такой тур ОДБ Брюссель отправились в солнечный субботний день вместе с Инной Дурышевой и Артемом Бандурой — гидами проекта, а также соавтором и соосновательницей «Гэта Беларусь, дзетка!» и HiFive Belarus Анной Гридюшко. Встречу назначали у моста на Остров слез (остров Мужества и Скорби).


пан, 2017-05-22 11:18

Як прывабіць турыстаў у Мінск? Марыя Чаракова і яе каманда мяркуюць, што трэба сакавіта распавесці пра горад унікальнай эклектыкі, дзе кожны раён мае свой асаблівы дух. За некалькі месяцаў да таго, як урад дазволіў замежнікам пяцідзённы бязвізавы ўезд для падарожжа па Беларусі, група энтузіястак і прыхільніц Мінску вырашылі напісаць унікальны англамоўны гід-дапаможнік для замежнікаў «Minsk in Socks». З гэтым дапаможнікам кожнаму турысту будзе ўтульна, зручна і спакойна, як любаму ўнучку ці ўнучцы ў звязаных бабуляй шкарпэтках. Частка кнігі ўжо напісана і адмалявана, але для заканчэння працы спатрэбяцца дадатковыя сродкі. Таму дзяўчаты запусцілі краўдфандынгавую кампанію на міжнароднай платформе kickstarter.соm.


сер, 2016-11-23 18:05

На платформе “Улей” пачалася кампанія па зборы сродкаў на выданне дзіцячай кнігі “Мастацтва Беларусі XX стагоддзя. Віцебская школа”. Мяркуючы па тым рэзанансе, які ўжо выклікала гэта навіна ў беларускім інтэрнеце, яскравая кніга пра творчую спадчыну нашых геніяльных суайчыннікаў будзе цікавая не толькі дзеткам, але і іх бацькам. ОДБ Брусель паразмаўляў пра гэта з куратарамі і аўтарамі будучага шэдэўра.


аўт, 2015-12-08 12:48

У лістападзе ОДБ Брусель выступіў суарганізатарам прэзентацыі маляўнічага гумарыстычнага гіду “Гэта Беларусь, дзетка!”, складзенага Машай Чараковай і Мартай Чарновай на беларускай і ангельскай мовах. Кніга ўвайшла ў топ-10 продажаў кнігарні "Логвінаў" за лістапад, заняўшы пачэснае трэцяе месца, а першы наклад быў распраданы ўсяго за два месяцы пасля таго, як кніга пабачыла свет. Мы папрасілі дзяўчат падзяліцца гісторыяй свайго поспеху з чытачамі нашага сайта, таму чытайце і натхняйцеся і шукайце другое выданне даведніка па Беларусі ў крамах. Пытанні задаваў Алесь Бондар.


сер, 2015-11-04 04:05

Запрашаем на прэзентацыю кнігі “Гэта Беларусь, дзетка!” - шчодра ілюстраванага  гумарыстычнага гіда па выжыванні ў Беларусі, складзенага на ангельскай і беларускай мовах. Кніга паўстала на базе папулярнага блогу “Гэта Беларусь, дзетка!”. Імпрэза мае адбыцца ў гэту суботу, 7 лістапада, з 14 да 16 гадзін у галерэі “Ў” па адрасе: Мінск, Праспект Незалежнасці, 37а (станцыя метро “Плошча перамогі”).


аўт, 2014-09-30 12:50

С начала года Грузию посетили более девяти тысяч семисот белорусских туристов. По статистике, в этом году в Грузии отдыхающих из Беларуси было на 57 % больше, чем в прошлом. Безвизовый режим, восхитительная кухня, древняя культура и традиции, а ещё гостеприимство – по мнению туроператоров, в этом плане у Грузии конкурентов сегодня нет.


пан, 2014-09-22 11:36

Менск, як і Рым, стаіць на сямі пагорках, у наш час часткова зрэзаных ды стаптаных, аднак ствараючых асаблівы гарадскі ландшафт. На самым высокім з іх месціцца плошча Свабоды, якая ў старажытнасці мела назву Верхні (Высокі) Рынак ці Верхні горад, а ў часы Расейскай імперыі называлася Саборнай плошчай.


чцв, 2014-08-28 15:34

“Ад Полацка пачаўся сьвет...”, -- напісаў у адным з сваіх вершаў выдатны беларускі паэт Рыгор Барадулін. Калі мець на ўвазе сьвет беларускай гісторыі і культуры, у гэтых радках няма ніякага перабольшаньня. Вы памятаеце антычны міт пра Фаэтона, які выпрасіў у свайго бацькі, бога сонца Геліяса, дазвол хоць адзін дзень пакіраваць сонечнай калясьніцаю?


чцв, 2011-06-16 10:34

29 чэрвеня 2011 ў Мінску адбудзецца адкрыццё дакументальнай выставы і прэзентацыя кнігі Яцка Паўловіча «Ротмістр Вітольд Пілецкі. 1901 — 1948». Імпрэза арганізаваная Польскім Інстытутам у Мінску. Вітольд Пілецкі належаў да шляхецкага роду герба Ляліва, малой радзімай якога была Навагрудчына. За ўдзел дзеда Вітольда Пілецкага ў паўстанні 1863 г. царскія ўлады канфіскавалі амаль усе землі, якія належалі сям’і.


пан, 2011-06-06 17:52

6 чэрвеня ў Мінску на 78-м годзе жыцця памёр вядомы беларускі філосаф і літаратуразнаўца Уладзімір Конан. Пра гэта БелаПАН паведаміў старшыня Саюза беларускіх пісьменнікаў  Алесь Пашкевіч. "Постаць Уладзіміра Конана нельга пераацаніць і апісаць ні ў вянку жалобных некралогаў, ні ў асобных нарысах, артыкулах ці кнігах, — адзначыў Пашкевіч. — Уладзімір Конан быў і застаецца вядомым філосафам, літаратуразнаўцам і крытыкам, ён быў доктарам філасофскіх навук і лаўрэатам дзяржаўнай прэміі Беларусі, сябрам Саюза беларускіх пісьменнікаў".


Старонкі