Культура
Мы імкнёмся спрыяць большай вядомасці беларускай культуры за мяжой. Самабытная і багатая, наша культурная спадчына застаецца мала вядомай заходняй аўдыторыі ў адрозненне ад культур сваіх суседак - Балтыйскіх краін, Расіі і Украіны.
Каб запоўніць прабел у англамоўнай літаратуры па гісторыі Беларусі мы распачалі праект па перакладзе кнігі вядомага беларускага пісьменніка Уладзімера Арлова “Краіна Беларусь”, што распавядае гісторыю нашай дзяржавы ад першабытных часоў да абвяшчэння Беларускай народнай рэспублікі ў 1918 годзе. Кніга, адаптаваная для заходняга чытача і аздобленая тысячай ілюстрацый мастака Зміцера Герасімовіча, сёння даступная пакупнікам ў буйнейшых кнігарнях Мінска. Мы выказваем сваю падзяку фонду MATRA і Германскаму фонду Маршала (GermanMarshallFundoftheUnitedStates) за фінансавую падтрымку праекта.
Акрамя таго, мы зладзілі шэраг фота плакатных выстаў беларуйскіх аўтараў, правялі літаратурныя чытанні Альхерда Бахарэвіча і Артура Клінава, зладзілі шмат кіна-вечарын і некалькі канцэртаў у Бруселі, Парыжы, Варшаве, Тулузе, Берліне, Дрэздэне, Боне, Гранарола ды Трыесце. У бліжэйшы час мы плануем пашырыць сваю культурную праграму і арганізоўваць больш мерапрыемстваў.