КінаСтратап-школа запрашае на сустрэчу з экспертамі па віртуальнай рэальнасці і кампутарных гульнях (Мінск)

2 красавіка 2017 г.  з 11:00 да 14:00 у Мінску у прасторы «Вежа» па адрасе: праспект Дзяржынскага 57 (Станцыя метро Міхалова) КінаСтратап-школа запрашае на сустрэчу, дзе крэатыўны прадзюсэр Галерэі віртуальнай рэчаіснасці ВІР/ Feeling Films Мітры Сарокін распавядзе:
•    Адкуль узялася віртуальная рэальнасць і чаму так імкліва набірае папулярнасць?
•    Як стварыць кантэнт віртуальнай рэальнасці?
•    Дзе і навошта ўжываць віртуальную рэальнасць?
•    Асаблівасці выкарыстання ў кіно ды інтэрактыўных гісторыях?
•    Куды мы ідзем і куды мы прыйдзем з віртуальнай рэальнасцю пад пахай?

Раман Сердзюкоў, кіраўнік групы распрацоўкі кампаніі Мелсофт, кандыдат тэхнічных навук, дацэнт дасць:
•    кароткі экскурс у гісторыяю развіцця кампутарных гульняў.
•    распавядзе пра сучасныя трэнды індустрыяльных кампутарных гульняў;
•    падзеліцца досведам арганізацыі бізнеса распрацоўкі гульняў.

КінаСтартап-школа будзе карысна тым, хто хоча даведацца пра ўсе сакрэты найбольш папулярных кірункаў у галіне медыя. Тут дапамогуць зразуець, як выбудаваць бізнес у аўдыявізуальным асяроддзі і якія праекты будуць запатрабаванымі ў бліжэйшы час. Магчыма, менавіта Ваша ідэя можа апынуцца самай паспяховай, патрэбна толькі зрабіць першыя крокі да яе рэалізацыі.

Удзел у мерапрыемстве платны  і складае 3 беларускія рублі (або 10% ад кошта мерапрыемства, дзякуючы падтрымцы донараў, спонсараў і ўласным сродкам арганізатараў).

Усе заняткі КінаСтартап-школы праводзяцца КінаШколай А. Палупанава ў партнёрстве з грамадскім аб’яднанем «Таварытсва спрыянню інавацыйнаму бізнесу» ў межах праекта «Стварэнне ўстойлівай інфраструктуры для падтрымкі развіцця стратапаў і малога бізнесу ў рэгіёнах Беларусі», што рэалізуецца за падтрымкай Агенцыі ЗША па міжнародным развіцці (USAID).
 Крыніца: kino.start.by