аўт, 2010-04-06 10:58
6 красавіка 100-гадовы юбілей сустракае вядомы беларускі асьветнік, амэрыканскі навуковец, спецыяліст у галінах астранаўтыкі, матэматыкі, фізікі, хіміі, ганаровы прафесар Мэрылэндзкага ўнівэрсытэту ў ЗША, акадэмік Міжнароднай акадэміі астранаўтыкі Барыс Кіт.
|
|
|
|
аўт, 2007-12-11 07:00
Гутарка з Віржыніяй Шыманец, сузаснавальніцай асацыяцыі «Perspectives Biélorussiennes», доктаркай універсітэту Парыж ІІІ, аўтаркай дысертацыі, прысвечанай беларускаму тэатру першых дзесяцігоддзяў XX стагоддзя. Разам з Ларысай Гіймэ яна зрабіла пераклад выбраных раздзелаў раману Артура Клінава «Горад СОНца» на французскую мову.
|
|
|
|
сер, 2007-10-03 07:00
70 год таму Савецкі Саюз накрыла хваля тэрору – 1937 г. лічыцца найбольш крывавым за ўсю гісторыю савецкіх рэпрэсій. Чаму камуністычная ўлада ўзяла на ўзбраенне масавыя расстрэлы і высылкі? Якім быў агульны маштаб рэпрэсій? У якім ракурсе гісторыя сямідзесяцігадовай даўніны ўспрымаецца ў сённяшняй Беларусі? На гэтыя і іншыя пытанні адказвае Ігар Кузняцоў, кандыдат гістарычных навук, дацэнт, каардынатар беларускага аддзялення Міжнароднага гісторыка-асветнага, дабрачыннага і праваабарончага таварыства “Мэмарыял”, сябра Беларускай асацыяцыі журналістаў
Словы “сталінскія рэпрэсіі” ўжо даўно зрабіліся трывалым словазлучэннем. Але ці слушна абмяжоўваць рэпрэсіі рамкамі перыяду кіравання Іосіфа Сталіна?
|
|
|
|
пан, 2007-08-27 07:00
ОДБ: Спадар Рыгані, падаецца, Вы першы дакладчык па Беларусі, з якім афіцыйны Мінск гатовы супрацоўнічаць на рэгулярнай аснове. Вашыя калегі, Андрэс Херкель (ПАРЕ) і Адрыян Севярын (ААН), нават не атрымалі магчымасці наведаць краіну. Што Вы робіце інакш?
Андрэа Рыгані: Мне думаецца, пытанне ў падыходзе – я раблю ўсё, каб пабачыць поўную карціну аб’ектыўна. Вельмі важныя для мяне станоўчыя вынікі, набыткі дэмакратыі, павага да правоў чалавека і вяршэнства закону.
|
|
|
|
аўт, 2007-07-24 07:00
Інтэрв’ю з камісарам Еўразвязу Бенітай Ферэра-Вальднэр (Серыя: “Еўрапейская палітыка ў асобах”)
Камісар ЕЗ па знешняй палітыцы Беніта Ферэра-Вальднэр (Аўстрыя) заўсёды элегантная. Да яе твару пасуюць усе колеры і адценні – туркусовы, белы, пурпурова-чырвоны (кармін), бледна-ружовы. За абаяльную ўсмешку камісара называюць Ферреро-Кюсхен (ад ням. пацалунак) па назве шакаладнай цукеркі з лясным гарэхам. Палітык не толькі народжаная ў адзін дзень з такімі мыслярамі як Сёрэн Кьеркегор і Карл Маркс, яна стала першай жанчынай – міністрам замежных спраў у Аўстрыі.
|
|
|
|
аўт, 2007-07-24 07:00
Інтэрв’ю са старшынём дэлегацыі Еўрапарламента па сувязях з Беларуссю Богданам Кліхам (серыя: Еўрапейская палітыка ў асобах)
Для Богдана Кліха не цяжка пачаць ранак з размовы пра Беларусь нават тады, калі ён знаходзіцца ў адпачынку са сваёй сям’ёй. Ён з тых, хто лічыць паняцце “беларускі парламент” эўфемізмам і настойвае на тым, што беларускі рэжым – дыктатарскі. Польскі дэпутат вельмі сур’ёзна ставіцца да сваіх абавязкаў, ён паслядоўны ў сваіх выказваннях і дзеяннях, і калі яго высілкі будуць недарэмнымі, то перад усім дзякуючы яго настойлівасці.
|
|
|
|
сер, 2007-07-04 07:00
Інтэрв’ю з намеснікам кіраўніка дэлегацыі па адносінах з Беларуссю Алдзісам Кушкісам (серыя: Еўрапейская палітыка ў асобах)
"Алдзіс", – адказвае па тэлефоне латвійскі дэпутат Еўрапарламента, намеснік дэлегацыі па сувязях з Беларуссю Алдзіс Кушкіс. Беларускае пытанне ён бярэ блізка да сэрца, яго рашучасць дзейнічаць радніцца з піянерскім “заўжды гатовы!” у лепшым сэнсе. Ён хутчэй душэўны і эмацыянальны палітык. Усё гэта ў сукупнасці робіць яго заявы дастаткова бескампраміснымі для таго, каб забяспечыць забарону на ўезд у Беларусь.
|
|
|
|
сер, 2007-06-13 07:00
Інтэрв’ю з адмысловым дакладчыкам па Беларусі ў Радзе па правах чалавека ААН Адрыянам Севярынам (серыя: Еўрапейская палітыка ў асобах)
Адрыян Севярын – чалавек надзвычай красамоўны, але ў адрозненне ад большасці сваіх калег, чуе суразмоўцу, яго адказы на пытанні кароткія і дакладныя. Ён робіць уражанне чалавека жарснага ў пошуку праўды. Яго даклады па Беларусі пэўным чынам нават ядналі беларускія ўлады і апазіцыю – абодва бакі іх рашуча крытыкавалі. На думку палітыка, такая рэакцыя сведчыць на карысць аб’ектыўнасці яго высноў, што шчыра яго цешыць.
|
|
|
|
чцв, 2007-06-07 07:00
Пакліканьне да сьвятарства я адчуваў з самага раньняга маленства. Праўда тады яшчэ я не ведаў, што гэта пакліканьне. Мне падабалася ўсё зьвязанае з Верай. Я з цікавасьцю назіраў за матуляй, якая перад сном малілася і прамаўляла зусім незразумелае “Мятцай Сына і Сьвятога Духа...” Я яшчэ не ведаў, што “мятцай” гэта звычайнае “у імя Айца”... Калі мне яшчэ не было 10 гадоў, я знайшоў у старым бабуліным куфры старажытны малітоўнік і пачаў гучна вычытваць незразумелыя пацеры. Тады ж спазнаў, так сказаць, першыя “ганеньні за Веру”: мае вычыткі так надакучылі сястры, што яна цішком мой малітоўнічак спаліла... Але гэта не спыніла майго памкненьня да духовай заангажаванасьці. Я завёў сабе блакноцік, у які выпісваў ўсе малітоўныя і духоўныя выразы зь любых кніжак, што траплялі ў мае рукі... Такім жа чынам у мяне зьявілася і мая першая “Біблія” – сшытак, у які я выпісваў цытаты са Сьвятога Пісаньня, што прыводзіліся ў атэістычных крытычных выданьнях.
|
|
|
|
пан, 2007-05-21 07:00
Інтэрв’ю са старшынём прадстаўніцтва Еўракамісіі Іенам Боўгам (серыя: Еўрапейская палітыка ў асобах)
Спадар пасол, ці магчыма казаць пра тое, што стасункі паміж Бруселем і Мінскам наладжваюцца, і што Беларусь робіць крокі насустрач?
Я спадзяюся, што згода беларускіх улад адчыніць офіс дэлегацыі Еўракамісіі ў Мінску сведчыць пра тое, што нашы адносіны могуць палепшыцца. Еўразвяз прадэманстраваў сваю гатоўнасць да супрацоўніцтва ў тым выпадку, калі адпаведныя крокі будуць зроблены з боку ўрада Беларусі. Стратэгія Еўракамісіі, што складаецца з 12 пунктаў, уключае ў сябе шэраг умоў, выкананне якіх мы і разглядаем як крокі насустрач, наладжванне адносін.
|
|
|
|