Вольга Стужынская: Беларускаму кіраўніцтву дадзены шанец

Госцем вечаровага эфіру нашага радыё была Вольга Стужынская, дырэктар арганізацыі "Офіс за дэмакратычную Беларусь" у Бруселі, якая адказала на пытанні адносна рэакцыі Еўрасаюзу на падзеі ў Беларусі.

РР: - Адразу пасля выбараў, Еўрапейскі Саюз быў напалоханы сітуацыяй у Беларусі, бо ніхто такой рэакцыі не чакаў, а вось як з вашага боку можна пракаментаваць рашэнне, якое было прынятае ўчора?

В.С.: - Я думаю, што рашэнне, якое было прынятае ўчора з'яўляецца лагічным і адэкватным у межах тых магчымасцяў, якія зараз ёсць у Еўрапейскага Саюзу. Сапраўды, Брусель быў шакаваны тым, што адбылося 19 снежня ў Мінску, а таксама ўзроўнем рэпрэсій, які працягваецца і да сённяшняга дня. Я ўпэўненая, што пазіцыя Бруселю аб тым, што будуць настойваць аб вызваленні ўсіх палітычных зняволеных, гэта вельмі цвёрдая пазіцыя і сапраўды, той ліст імёнаў можа быць перагледжаны ў тым выпадку, калі ўсе палітычныя зняволеныя выйдуць на волю.

РР: - Яшчэ магчымы працяг гэтага дыялогу?

В.С.: - Аб гэтым таксама сказана ў заяве. Кропка сапраўды не пастаўлена, дзверы прыадчыненыя. Беларускаму кіраўніцтву дадзены шанец, каб паправіць сітуацыю, ды заняць адпаведную пазіцыю.


new.racyja.com