Рэжысёр Кшыштаф Занусі расказаў Еўрарадыё, чаму не лічыць стужкі “Беларусьфільма” – беларускімі, які герой нам патрэбны і чаму ён мусіць быць беларускамоўным.
Кшыштаф Занусі: Можа быць, і трэба паважаць рускую культуру, але калі Беларусь незалежная, суверэнная краіна, значыць яна павінна развіваць тое, чым яна адрозніваецца ад суседзяў, а не тое, у чым супадае.