У верасні-кастрычніку 2014 года будзе абвешчаны 2-гі конкурс па праграме Erasmus+. Беларускім вышэйшым установам адукацыі, якія атрымаюць гранты на мабільнасць студэнтаў і выкладчыкаў, да пачатку рэалізацыі праекту неабходна падпісаць дамову ўсталяванага ўзору з адпаведнымі еўрапейскімі ўніверсітэтамі-партнёрамі.
У дамову павінны быць уключаны прынцыпы акадэмічнай мабільнасці, выкладзеныя ў дакуменце Erasmus Charter for Higher Education, які прымаецца ўсімі еўрапейскімі ўніверсітэтамі. Узор дамовы даступны па спасылцы.
Падрабязна азнаёміцца з інфармацыяй пра дамову аб мабільнасці студэнтаў і выкладчыкаў можна тут.
Паводле erasmus-plus.belarus.