У Мінску прайшоў семінар па пытаннях Балонскага працэсу

Сёння ў Мінску прадстаўнікі Міністэрства адукацыі Беларусі, Рады Еўропы і Назіральнай групы Балонскага працэсу абмеркавалі пытанні імплементацыі прынцыпаў Еўрапейскай прасторы вышэйшай адукацыі падчас адпаведанага семінару, арганізаванага за падтрымкай Белдзяржуніверсітэта. Падчас мерапрыемства прадстаўнікі беларускіх універсітэтаў, Еўрапейскага студэнцкага саюза і іншых арганізацый абмеркавалі пытанні Балонскага працэсу і магчымасці развіцця беларускай сістэмы адукацыі.

Шур Берган, кіраўнік Дэпартаменту па пытаннях адукацыі, Рада Еўропы

Удзельнікі семінару звярнулі ўвагу на актуальныя пытанні развіцця сучаснай адукацыі, у прыватнасці, на запатрабаванасць спецыялістаў на міжнародных рынках працы, інтэрнацыяналізацыю адукацыі і акадэмічныя абмены студэнтаў, даследчыкаў і выкладчыкаў.

Падчас мерапрыемства былі абмеркаваныя пытанні ўдзелу студэнтаў у кіраванні ўніверсітэтамі і аўтаномнасці вышэйшых навучальных устаноў у часе фарміравання адукацыйных праграм і арганізацыі навучальнага працэсу.

Міхаіл Жураўкоў, міністр адукацыі Беларусі

Як адзначыў міністр адукацыі Беларусі Міхаіл Жураўкоў, сёння падрыхтоўка кваліфікаваных спецыялістаў у Беларусі з'яўляецца адным з асноўных прыярытэтаў дзяржаўнай палітыкі. Па яго словах, Беларусь зацікаўлена прапанаваць шырокія адукацыйныя магчымасці як беларускім, так і замежным студэнтам.

На семінары намеснік міністра адукацыі Вадзім Богуш выказаў падзяку "Офісу за дэмакратычную Беларусь" за арганізацыю ў лістападзе мінулага года першага візіту ў нашу краіну дэлегацыі Абсерваторыі Вялікай Хартыі Еўрапейскіх Універсітэтаў і адзначыў, што некалькі беларускіх ВНУ ужо падалі заяўку на далучэнне да Хартыі.

Сябры Назіральнай групы Балонскага працэсу паведамілі, што ўжо 24-25 сакавіка ў Рызе (Латвія) адбудзецца сустрэча BFUG, на якой будзе абмеркавана заяўка Беларусі на далучэнне да Еўрапейскай прасторы вышэйшай адукацыі. Пасля абмеркавання BFUG дасць рэкамендацыі еўрапейскім міністрам адукацыі, што да ўступлення Беларусі ў Балонскі працэс. Галасаванне па беларускай заяўцы пройдзе ў траўні 2015 года ў Ерэване (Арменія).

Глядзець фота.

Чытайце таксама:

Беларусь рассматривает возможность присоединения к Болонскому процессу

В Минске презентована Великая Хартия Европейских Университетов

ОДБ